Быстрый поиск по дате:
Май 2012
 
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
       
Дата мероприятия:    
 
 

Вяселле

Вяселле

Вяселле
SounDrama ў адной дзеі

Организатор оставляет за собой право изменять цены на билеты в сети Ticketpro в любое время без объяснения причин. Но цены на билеты в момент бронирования остаются неизменными до совершения оплаты.

Билеты можно купить во всех кассах компании Тикетпро

Подробности о мероприятии

Спектакль "Вяселле" па аднайменнай п'есе А. П. Чэхава пастаўлены ў новым для беларускага тэатра жанры «SounDrama». Пастаноўкі гэтага жанра нельга назваць ні мюзікламі, ні драматычнымі спектаклямі - гэта ўнікальнае гарманічнае спалучэнне драматычнага мастацтва, музыкі, харэаграфіі і пластыкі. І класічны вадэвиль Чэхава, разгледжаны праз сінтэз мастацтваў, на сцэне Купалаўскага тэатра ператвараецца ў яскравае сучаснае відовішча, здольнае здзівіць нават самага дасведчанага гледача.
Дзеянне спектакля разгортваецца на вяселлі, дзе ёсць шчаслівая нявеста, жаніх - станоўчы і з характарам, заклапочаныя бацькі, госці самага рознага кшталу і нават генерал! Амаль што сапраўдны генерал...
У пастаноўцы занята большая частка купалаўскай трупы: на адной сцэне з вядучымі майстрамі тэатра - народным артыстам СССР і Беларусі Генадзем Аўсяннікавым, народнымі артыстамі Беларусі Генадзем Гарбукам, Мікалаем Кірычэнкам, Арнольдам Памазанам, артыстам Маскоўскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна Андрэем Завадзюком - іграюць і маладыя купалаўцы: Святлана Анікей, Святлана Зелянкоўская, Міхаіл Зуй, Аляксандр Малчанаў, Ганна Хітрык, Вікторыя Чаўлытка і інш.
Адным з герояў спектакля з'яўляецца аркестр, які аб'ядноўвае музыкантаў маскоўскага тэатра SounDrama і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Спектакль пастаўлен адным з найбольш перспектыўных расійскіх рэжысёраў Уладзімірам Панковым.
Пастаноўка з'яўляецца сумесным беларуска-расійскім праектам, які ажыццяўлён Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, Міжнароднай канфедэрацыяй тэатральных саюзаў, Міжнародным тэатральным фестывалем імя А. П. Чэхава пры падтрымцы Урада Расійскай Федэрацыі, Урада Масквы, Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.

- Рэжысёр: Уладзімір Панкоў
- Прэм'ера: 20.02.09
- Працягласць: 1.50

Организатор: http://www.kupala-theatre.by