"Ад смутку да вяселля" Канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" да юбілею мастацкага кіраўніка В.І.Гаявой

Купить билеты на "Ад смутку да вяселля" Канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" да юбілею мастацкага кіраўніка В.І.Гаявой

Шаноўныя сябры!

      Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае вас на святочны канцэрт да юбілею стваральніка, бяссменнага мастацкага кіраўніка і галоўнага балетмайстра калектыву Валянціны Гаевой, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі   Рэспублікі Беларусь, народнай артысткі Беларусі!

   Канцэрт адбудзецца 21 кастрычніка на сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў. У першым аддзяленні вы ўбачыце яркі і прыгожы, эмацыйна багаты харэаграфічны спектакль «Ад смутку да вяселля…», напоўнены шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі. У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны… Але вас чакае і сапраўднае свята, сімвал адраджэння, трыумф кахання, жыцця і светлай надзеі – цудоўная кампазіцыя «Беларускае вяселле», якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, вялікім натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.

  Другое аддзяленне канцэрта – лепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду рэпертуару ансамбля «Харошкі». Жывая музыка надзвычай упрыгожвае канцэрт, надае яму яшчэ большую эмацыйнасць.

    Запрашаем вас адзначыць свята разам з намі, атрымаць сапраўдную асалоду ад выбітнага мастацкага густу і творчага таленту Валянціны Гаевой, убачыць яе харэаграфію, прасякнутую любоўю да сваёй роднай зямлі і свайго народу!

      Да сустрэчы 21 кастрычніка ва ўтульнай зале Цэнтральнага Дома афіцэраў! Пачатак а 19-ай гадзіне.

       Даведкі па тэлефонах: +375 17 374 84 52, +375 25 744 51 20.

 

Предстоящие события

MACAN
Минск, Дворец спорта
Концертная программа "Музыка, согретая солнцем"
Минск, Концертный зал Верхний город
MACAN
Минск, Дворец спорта
Концерт "Музыка ритма"
Минск, Концертный зал Верхний город
Концерт Андрея Картавцева
Минск, ДК МТЗ
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.