Концерт Калядны фэст - 2018

25.12.2018, 20:30
28,00 - 38,00 BYN

Купить билеты на Концерт Калядны фэст - 2018

12-ае штогадовае шоў “КАЛЯДНЫ ФЭСТ”

пройдзе 25 снежня ў мінскім клубе “ RE:PUBLIC”

“Наш фэст – спроба беларускіх музыкаў паказаць сувязь сучаснасці з мінулым, — распавялі арганізатары мерапрыемства. — Канцэптуальна гэты фестываль не будзе асабліва адрознівацца ад папярэдніх — як заўсёды, мы збіраем найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі”. Сёлета ж на сцэну клуба выйдуць гурты “Osimira”, “Irdorath”, “Rokash”, “Znich” ды "Стары Ольса".

Дарэчы, гурт OSIMIRA выступіць на гэтай імпрэзе ўпершыню. Магілёўскі этна-гурт, створаны ў 2002-ім годзе, нядаўна вярнуўся ў строй пасля доўгага маўчання і нават паспеў даць некалькі канцэртаў. Цяпер працуе над альбомам, нават нягледзячы на тое, што ўдзельнікі калектыву знаходзяцца ў розных гарадах.

https://vk.com/osimira

Запаліць на сцэне іIRDORATH– беларускі fantasy folk гурт, заснаваны ў 2009 годзе, які выконвае сярэднявечную і аўтарскую музыку на рэдкіх інструментах. Часты госць розных імпрэз, каманда пасля завяршэння летняга фестывальнага сезону занялася студыйнай працай. Пры гэтым паспела крыху змяніць інструментальны склад, таму абяцае ў наступным сезоне нямала здзіўляць.

https://vk.com/irdorath

Падтрымае імпрэзу і  “ROKASH– гурт, які быў створаны напрыканцы 2004 года як акустычны медываль-фолк-праект. Цяпер музыка каманды ўяўляе сабой электрычны нэафолк-рок з элементамі арт-рока і прагрэсіва, грунтаваны на сінтэзе гнуткіх фолькавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм-секцыі. У апошнія некалькі месяцаў каманда ўзяла невялічкую паўзу ў канцэртнай дзейнасці і прыступіла да запісу новых песень. Пакуль што плануецца ЕР з працоўнай назвай "Дарогі Дажджу".  Да таго ж у гурта змяніўся барабаншчык. Артур Мартынаў перахаў жыць у іншую краіну, таму месца за ўдарнай устаноўкай заняў Аляксей Яфрэменка, які ўжо граў з “Rokash” з 2008-га па 2010-ты год.

https://vk.com/rokash

 

Сваёй энергетыкай на “Калядным фэсце” падзеліцца і ZNICH– гурт, заснаваны ў 1996 годзе, які выкарыстоўвае аўтэнтычныя інструменты ды спалучае традыцыйныя вакальныя прыёмы і моцны гроўлінг. Цяпер калектыў працуе над новай праграмай i запiсам, прысвечаным 22-годдзю каманды, усталёўвае кантакты з букiнгам i латышска-італьянскі лэйблам ды плануе выпусцiць у бліжэйшы час два клiпы. А яшчэ нядаўна калектыў паўдзельнічаў у канцэрце-прысвячэнні Аляксандру Кулiнковiчу і хутка накіруецца з гэтым жа праектам у тур па абласцях.

https://vk.com/znichband

 Традыцыйна фэст падтрымае гурт сярэднявечнай беларускай музыкі “СТАРЫ ОЛЬСА”, заснаваны ў 1999 года. У рэпертуары – народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі са зборнікаў прыдворнай музыкі, еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса. Апошнім часам гурт шмат гастраляваў і адкрыў для сябе новую краіну – Румынію, дзе выступіў на фэсце Дракулы ў Бухарэсце. Акрамя таго, калектыў цяпер стварае батлейку і рыхтуе спектакль «Трыстан і Ізольда» -- беларускую версію аповесці, найбольш поўную з усіх існуючых.
Дарэчы, вядучым “Калянданаг фэсту” будзе лідар гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі.

https://vk.com/stary_olsa
Запрашаем на 12-ы “Калянды Фэст”, які пройдзе  25 снежня ў мінскім клубе “RE:PUBLIC”! Пачатак у 17:30.  

Першым 100 наведвальнікам CD Vicious Crusade ў падарунак! 
Квiткi: 
20р. - 25р. танцпол, папярэдне 
35 р. - месца за столікам + CD "Легенды Вялікага Княства" ў падарунак! 
У дзень канцэрта квіткі даражэй. 

https://vk.com/kaliadnyfest_2018

Видео

Предстоящие события

ROCK CELLO. МУЗЫКА QUEEN, LINKIN PARK, METALLICA, ...
Минск, Robinson Club
Концертная программа «Вечер виолончельной музыки» ...
Минск, Концертный зал Верхний город
КАМЫЗЯКИ
Минск, Дворец спорта
Нурлан Сабуров
Гродно, Гродненская областная филармония
Нурлан Сабуров
Гродно, Гродненская областная филармония
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.