Концерт групп PAWA и Алесь Чумаков

30.05.2019, 22:00
18,00 - 25,00 BYN

Купить билеты на Концерт групп PAWA и Алесь Чумаков

Сумесны канцэрт Алеся Чумакова і гурта PAWA

Гурт PAWA і Алесь Чумакоў рыхтуюць для прыхільнікаў адмысловы сюрпрыз!

Сумесны канцэрт беларускага гусляра Алеся Чумакова («Стары Ольса», «Ceilidh Ceol») і электроннага этна-фолк гурта PAWA адбудзецца на пляцоўцы менскага клуба «Бруге» 30 мая. Спецыяльны госць мерапрыемства – гурт «Апошні Шылінг».

Канцэрт будзе складацца з дзвюх тэматычных частак.

Пад час першай часткі адбудзецца выступ Алеся Чумакова. У межах выступа пройдзе прэзентацыя альбома “Праўда ў віне”, а таксама прагучаць сусветныя і айчынныя музычныя хіты на гуслях і ірландскія карчомныя песні ў адмысловай беларускай імправізацыі. Спецыяльны госць дадзенай часткі мерапрыемства – гурт «Апошні Шылінг», які зайграе адмысловую праграму, якая ўключае як вядомыя «стандарты» ірландскай і шатландскай музычных традыцый, так і шэраг аўтарскіх кампазіцый.

Алесь Чумакоў – беларускі майстар-гусляр, вядомы шырокай публіцы як музыка гурта «Стары Ольса» і лідар праекта Ceilidh Ceol. Пазнавальны вакаліст і інструменталіст, спадар Чумакоў паспяхова адкрыў сябе ў сольнай творчасці і праз удалую апрацоўку сярэднявечных беларускіх народных баладаў і ваярскіх песень працягнуў адраджэнне і сучаснае ўдасканальванне старажытнай традыцыі гуслярства.

У межах другой часткі канцэрта выступіць электронны этна-фолк гурт PAWA.

Гурт PAWA выконвае традыцыйную беларускую і еўрапейскую музыку, але робіць гэта нязвыклым чынам. У музычным арсенале калектыва сярэднявечныя інструменты, такія як дуда, жалейка, дудкі і скрыпка, суседнічаюць з драм-машынамі, сінтэзатарамі і электрагітарай. У сваім рэпертуары PAWA выкарыстоўваюць аўтэнтычны матэрыял, сабраны на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседскіх тэрыторый заходняй Еўропы. Выступ PAWA - гэта выдатная магчымасць навучыцца беларускім танцам і песням і напітацца шалёнай энэргетыкай і пазітывам, якія месцяцца на падмурку векавых традыцый!

Гурт PAWA спалучае ў сваёй творчасці мінулыя стагоддзі і сучаснасць, непаўторную эстэтыку славянскай традыцыі і цяжкі сінтэтычны гук сучаснага мегаполіса. Напрацягу творчага шляху PAWA неаднаразова вылучаліся незвычайнымі, драйвовымі праектамі. Так, напрыклад, у мінулым годзе напярэдадні вялікага юбілейнага канцэрта гурта “Кіпелаў” разам з опернымі спевакамі Іллёй Сільчуковым і Вольгай Вашкевіч PAWA запісалі беларускі кавер на песню «Я свободен» — адну з самых вядомых кампазіцый Валерыя Кіпелава. https://youtu.be/LEwVdqcXPvM Таксама гурт PAWA адзначыўся запамінальным выступам на пляцоўцы “Мінск-Арэна” ў падтрымку хакейнага клуба “Дынама-Мінск”. https://youtu.be/0AKK-IXOjJ8

30 мая, 19:00

Сумесны канцэрт Алеся Чумакова і гурта PAWA Клуб “Бруге”, пр. Партызанскі, 6А Кошт квіткоў ад 15 да 25 рублёў Першым 100, хто набудзе квіток папярэдне – дыск Testamentum Terrae «Angleza» на ўваходзе ў падарунак!

Відэа:

Testamentum Terrae в гостях у Профилактики

https://youtu.be/jmKNvpo7uM8

Предстоящие события

Три дня дождя
Минск, Фалькон Клуб
Три дня дождя
Минск, Фалькон Клуб
Концертная программа «Джаз, Весна, любовь» в испол...
Минск, Концертный зал Верхний город
Концерт сводного симфонического оркестра "Музыка м...
Минск, КЗ "Минск"
CherMen
Минск, Прайм Холл
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.