Концерт Віктара Шалкевіча

16.02.2019, 22:00
19,00 - 33,00 BYN

Купить билеты на Концерт Віктара Шалкевіча

Юбiлейны канцэрт да 60-годдзя барда і актора Вiктара Шалкевiча

16 лютага ў Палацы Прафсаюзаў адбудзецца вялiкi юбiлейны канцэрт, прымеркаваны да 60-годдзя славутага барда Вiктара Шалкевiча. У межах канцэрта адбудзецца прэзентацыя новага альбома, а таксама прагучаць ужо знаёмыя слухачам, лепшыя кампазiцыi з творчасцi артыста.
- Выдумляць асаблiва нiчога не будзем – зробiм усё па-чалавечаску, традыцыйна, – каментуе Вiктар Шалкевiч. – Успомнiм лепшае са старога, запрэзентуем нешта новае.
Увогуле, 60 – гэта не тыя гады, каб спыняцца, раздзiраць на сабе вопратку i лямантаваць, маўляў, «Ах, як усё замячацельна, якi я класiчны i харошы, што такую разорыну ў мастацтве пасля сябе пакiнуў!» - разважае Шалкевiч. – Трэба жыць штодня, трэба iсцi ў той бок, адкуль пачынае свяцiць сонца, i ўсё будзе добра. Трэба бясконца захапляцца людзьмi, рэчамi i з’явамi вакол нас!
- На сцэну разам са мной традыцыйна выйдуць мае старыя добрыя сябры гiтарыст Юры Хiлявец i пiянiст Анатоль Кандыба, - распавядае артыст. – Увогуле, на кожным канцэрце заўжды бывае нешта новае і цікавае. Юбiлейная iмпрэза тым больш не стане выключэннем!

Фото

Видео

Предстоящие события

КАМЫЗЯКИ
Минск, Дворец спорта
КАМЫЗЯКИ
Минск, Дворец спорта
Концертная программа «Вечер виолончельной музыки» ...
Минск, Концертный зал Верхний город
КАМЫЗЯКИ
Минск, Дворец спорта
Нурлан Сабуров
Гродно, Гродненская областная филармония
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.