Спектакль "Каханне, як мілітарызм"

Купить билеты на Спектакль "Каханне, як мілітарызм"

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы рыхтуецца прэм’ера спектакля “Каханне як мілітарызм” па п’есе Пятра Гладзіліна ў пастаноўцы Дзмітрыя Цішко. 
Спектакль будзе ісці на Камернай сцэне – новай пляцоўцы тэатра, што адкрылася ў гэтым сезоне і была давераная маладым рэжысёрам, студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (курс Мікалая Пінігіна). 

У снежні 2015 года там адбылася прэм’ера “Антыгоны” па творы Жана Ануя ў пастаноўцы Мікалая Капульцэвіча. У сакавіку 2016 года на купалаўскіх афішах з’явіліся “Шабаны” па творы Альгерда Бахарэвіча ў пастаноўцы Алены Ганум. Цяпер Дзмітрый Цішко выбраў для сваёй дыпломнай працы п’есу расійскага драматурга Пятра Гладзіліна, напісаную першапачаткова як сцэнар, а затым адаптаваную для тэатра па просьбе Алега Табакова.

Героі п’есы “Каханне як мілітарызм” – прадстаўнікі трох пакаленняў адной сям’і, якім не жывецца мірна: бабуля ваюе з дзядулем, іх дочкі – з муж’ямі, а ўчучка з хлопцам. Гэта гісторыя пра бясконцае супрацьстаянне ў стасунках самых блізкіх людзей. Перад вачыма галоўнай гераіні Таццяны разгортваецца жорсткая “вайсковая кампанія”, дзе слова маюць самалёты, танкі, падводныя лодкі і караблі. Мовай камедыі спектакль спрабуе адказаць на пытанне: чаму людзі, створаныя для любові, не могуць жыць у згодзе?

– Мяркуючы па назве, спектакль павінен быць пра каханне, але ў гэтай гісторыі ўсе хочуць, каб кахалі толькі так, як кожнаму з герояў уяўляецца, – кажа рэжысёр Дзмітрый Цішко. – Бабуля імкнецца перарабіць “пад сябе” дзядулю, іх дзеці таксама ўвесь час высвятляюць адносіны, ваююць. Таму мне падаецца, што для гэтай п’есы прастора Камернай сцэны падыходзіць як мага лепш – мы быццам знаходзімся у бункеры. Але галоўнае, што мяне тут трывожыць, – дзіцёнак, а затым ужо дзяўчына Таццяна, якая ўсё гэта бачыць і таму пачынае ўспрымаць жыццё па-іншаму.

Пераклад п'есы на беларускую мову зрабіла Марына Казлоўская. Сцэнаграфію і касцюмы рыхтуюць маладыя мастакі, студэнты Барыса Герлавана Лідзія Малашэнка і Крысціна Пержукова. Музычным афармленнем займаецца Павел Захаранка. Мастацкі кіраўнік пастаноўкі – Мікалай Пінігін.

Фото

Предстоящие события

А зоры тут ціхія
Гісторыя шакаладнага дрэва
Веснавыя рамансы
Жаніцьба
Пісаравы імяніны
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.