Спектакль Людзі на балоце

16+

03.11.2018 - 09.12.2018
Купить билеты на Спектакль Людзі на балоце

“Палескую хроніку” Івана Мележа называюць беларускім нацыянальным эпасам. У творы на фоне драматычных падзеяў мінулага стагоддзя разгортваюцца сцэны народнага жыцця, узнімаюцца спрадвечныя пытанні быцця і пошуку шчасця, якое для адных – у каханні і сям’і, для іншых – ва ўладзе і дабрабыце.

На раздарожжы перад выбарам апынаюцца і героі спектакля – Васіль, Ганна і Яўхім. Васіль – бязбацькавіч; выгадаваны ў нястачы, ён хоча цвёрда стаяць на нагах, марыць пра свой кавалак зямлі, уласную гаспадарку. Яўхім – сын працавітага і заможнага бацькі – мае ўсё з маленства і дбае адно пра ўцехі. Абодвум даспадобы вясковая прыгажуня Ганна, абодва чакаюць ад яе выбару на сваю карысць.

Адмыслова для пастаноўкі Аляксандр Гарцуеў стварыў уласную інсцэніроўку рамана. Ранейшая, па словах рэжысёра, была добрая, але адпавядала свайму часу і мела моцны сацыяльны кантэкст. Цэтральнае месца новай інсцэніроўкі займае трохкутнік Яўхім – Ганна – Васіль.

Мастак-пастаноўшчык – Ігар Анісенка
Кампазітар – Дзмітрый Фрыга

Расписание мероприятий

Фото
Имя
Время проведения
Стоимость
Места проведений
Действие
Людзі на балоце

08.12.2018

19:00

8,50 - 22,50 руб.
Национальный академический театр имени Я. Купалы

Предстоящие события

Ревизор
Дельфинарий
Дурочка
Аленький цветочек
Богатые невесты
Наверх