Спектакль Па шчупаковым загадзе

Купить билеты на Спектакль Па шчупаковым загадзе

Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Лізавета Тарахоўская

“Па шчупаковым загадзе”

казачны атракцыён у 2-х дзеях

Спектакль ідзе на рускай мове

Прэм’ера адбылася 20 снежня 2017 года

Рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык – Міхаіл Лашыцкі

Харэограф – Дзмітрый Мураўёў

Музыка – гурт “ili-ili”

У спектаклі “Па шчупаковым загадзе” спляліся сюжэты нашых любімых рускіх казак.

У нейкім царстве, у нейкім княстве жыў-быў сабе Ямеля. І вось аднойчы злавіў ён чароўнага шчупака, а потым злітаваўся і адпусціў яго. А шчупак ва ўзнагароду паабяцаў Ямелю выконваць усе яго жаданні – дастаткова толькі сказаць “Па шчупаковым загадзе, па маім прашэнні!”. І пачаліся сапраўдныя цуды ў рэшаце: вёдры пайшлі гуляць, нібы баяры, сані паехалі ў лес самі, без каня!

А яшчэ ў тым царстве жыў цар, і была ў яго дачка – царэўна Несмяяна. Паабяцаў цар выдаць капрызную царэўну замуж за таго, хто яе насмяшыць. Каму як не Ямелю гэтая задача па плячы?

Ролі выконваюць: Вадзім Арціменя, Аляксей Цыбін, Максім Чарнюк, Анжаліка Барчан-Арлова, Вольга Ліфпуц, Аляксандр Мацюшка, Алена Крыванос, Павел Зароўскі.

Предстоящие события

Апошні атракцыён
Пісаравы імяніны
Паўлінка
Музыка душы
DONNA SOLA
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.