Спектакль "Пан Тадэвуш"

Купить билеты на Спектакль "Пан Тадэвуш"

Спектакль пастаўлены паводле культавага твора генія трох народаў — Беларусі, Польшчы і Літвы, — Адама Міцкевіча. Паэма, напісаная ў традыцыях рамантызму, апавядае пра каханне, рыцарскую годнасць, штодзённасць старога шляхоцкага побыту. “Пана Тадэвуша” называюць таксама гімнам-успамінам пра вольны край, які спазнаў лёс легендарнай Атлантыды. Напісаны на парыжскай эміграцыі, твор Міцкевіча поўніцца настальгіяй пра час і мясціны, якія давялося пакінуць. Геаграфічна паэма прывязаная да Навагрудчыны, гістарычнай Літвы, да якой паэт звяртаецца ў першых радках твора. Знаёмства з гістарычнымі рэаліямі, адлюстраванымі ў спектаклі “Пан Тадэвуш”, дазволяць гледачу дакрануцца да мінуўшчыны Беларусі.

Шляхоцкая гісторыя ў 2-х дзеях

Аўтар перакладу – Язэп Семяжон
Мастак-пастаноўшчык – Зіновій Марголін
Мастак па касцюмах – Алена Ігруша
Кампазітар – Андрэй Зубрыч

Видео

Предстоящие события

Музыка душы
Двор майго дзяцінства
Апошні атракцыён
Пісаравы імяніны
Паўлінка
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.