Спектакль Скарына

Купить билеты на Спектакль Скарына

Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Мікалай Рудкоўскі і Саўлюс Варнас

 “Скарына”

драма

ДА 500-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ

Спектакль ідзе на рускай мове

Прэм'ера адбылася 11 лістапада 2016 года

Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак па святле – Саўлюс Варнас

Сцэнаграфія і касцюмы – Ірына Камісарава

Кансультант па пластыцы – Вілія Мацук

Камп’ютарная графіка – Валерый Яромін

 1517 годзе выйшла першая друкаваная беларуская кніга – “Псалтыр”. Сапраўдны прарыў у кнігавыдавецкай справе, культурная рэвалюцыя, ды што там – цуд! І здзейсніў гэты цуд ураджэнец слаўнага горада Полацка, купецкі сын Францыск Скарына. Чалавек эпохі Адраджэння, таленавіты ва ўсім: асветнік, выдавец, перакладчык, філосаф, паэт, мастак, вучоны, медык, прадпрымальнік.

Жыццёвы шлях Скарыны акружаны таямніцамі, і невядома нават, калі ён нарадзіўся. Шмат спрэчак пра тое, якой канфесіі прытрымліваўся першадрукар і ці ўдзельнічаў ён у таемных таварыствах. Гэтыя і іншыя загадкі паспрабавалі разгадаць драматург Мікалай Рудкоўскі і рэжысёр Саўлюс Варнас. Гэтая драма – апокрыф, які  не прэтэндуе на ​​стоадсоткавую біяграфічную дакладнасць, але які распавядае пра духоўны подзвіг дзіўнага чалавека, які прысвяціў сваё жыццё служэнню людзям і барацьбе супраць цемры невуцтва.

Галоўныя ролі выконваюць: Іван Трус, Васіль Галец, Уладзімір Пятровіч, Юлія Ладзік, Вадзім Арціменя, Анжаліка Барчан-Арлова, Дзмітрый Дудкевіч, Аляксандр Куляшоў, Галіна Лабанок, Вераніка Баранава, Рыгор Беларцаркоўскі.

Предстоящие события

Апошні атракцыён
Пісаравы імяніны
Паўлінка
Музыка душы
DONNA SOLA
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.