Спектакль Як літара Ў уратавала Каляды
Купить билеты на Спектакль Як літара Ў уратавала Каляды
30 снежня а 18-00 маленькія і дарослыя гледачы змогуць ізноў
пабачыць Літару Ў і яе сяброў на сцэне Маладзёжнага Тэатра
Эстрады. Гэтым разам мы ўбачым новую казку з ужо знаёмай
назвай – “Як літара Ў уратавала Каляды”.
Пра што ж новая казка, і ці сапраўды яна будзе істотна
адрознівацца ад мінулагодняй??
“Так, будзе адрознівацца, і вельмі істотна!!!! Яська і Янінка будуць,
як і летась, збіраць у Чароўным Бары чароўныя літары са слова
НАДЫШОЎ – але перашкаджаць гэтым разам ім будзе не толькі
Зюзя, але і багіня зімы Марана. Ярыла не дапаможа – бо ён да
Вясны паляцеў у светлы Вырай. Уся надзея на Літару Ў
нескладовае, і, канешне ж, на саміх дзяцей, на Яську і Янінку. Яны
– наша будучыня, іх сувязь з Беларускай Зямлёй яшчэ не
перерарваная, як у многіх іншых беларусаў” – расказваюць
стваральнікі цыкла казак аб прыгодах Літары Ў Раман Арлоў і
Кацярына Поцюс.
Нагадаем, што калі чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ не
будуць сабраныя – Новы Год і Каляды не прыйдуць, і зіма будзе
бясконцай.
Таксама гледачоў чакае прыемны сюрпрыз. Упершыню ў якасці
каляднага падарунка можна будзе набыць кампакт-дыск з 9цю
песнямі з цыкда казак аб прыгодах Літары Ў (зімовай, веснавой і
восеньскай).