Спектакль Жанчына мора

Купить билеты на Спектакль Жанчына мора

Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Генрык Ібсен

“Жанчына мора”

драма

Спектакль ідзе на рускай мове

Прэм’ера адбылася 27 ліпеня 2017 года

Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак па святле, аўтар музычнага афармлення – Саўлюс Варнас

Мастак-пастаноўшчык – Юратэ Рачынскайтэ

Кансультант па пластыцы – Настасся Лапцінская

Пераклад – Ганна Ганзен, Пётр Ганзен

 

Галоўныя ролі выконваюць: Іван Трус, Наталля Калакустава, Вераніка Баранава, Анжаліка Барчан-Арлова, Васіль Галец, Павел Зароўскі, Аляксандр Куляшоў.

 

Жанчына – самая магутная істота ў свеце, і ад яе залежыць накіроўваць мужчыну туды, куды яго хоча прывесці Госпад Бог.

Г. Ібсен

Што важнейшае – маральны абавязак або каханне, сям’я або свабода? Няпросты выбар даводзіцца рабіць Элідзе – галоўнай гераіні п’есы Генрыка Ібсена. “Жанчына з мора” (“Эліда”) – адна з найбольш паэтычных п’ес вялікага нарвежскага драматурга. На магілёўскай сцэне яна ўвасоблена таленавітым творчым тандэмам з Літвы – рэжысёрам Саўлюсам Варнасам і мастачкай Юратэ Рачынскайтэ. Стваральнікі спектакля разам з аўтарам даследуюць метафізіку кахання, жаночы пачатак, імкненне чалавека да шчасця.

Дзеянне адбываецца ў нарвежскім курортным мястэчку. Эліда, дачка наглядчыка маяка –  натура загадкавая і рамантычная. Для яе мора – жывое істота, амаль боства, сімвал сапраўднай свабоды. Водная стыхія спачатку дорыць, а затым адымае ў Эліды яе каханага – марака, які знікае без весткі. І тады “жанчына мора” выходзіць замуж за ўдаўца, доктара Вангеля. У шлюбе гераіня не занадта  шчаслівая, для яе невыносна нуднае жыццё ў маленькім мястэчку, дзе нават вада “хворая”. Дачка мора сумуе аб страчанай свабодзе і першым каханні – вар’яцкім, дзіўным і дзікім. І раптам былая жарсць вяртаецца з небыцця... Ці рушыць Эліда следам свайго кахання, ці  вернецца ў сям'ю?

Предстоящие события

Час жыцця
Музыка душы. Роднае
Рамэо і Джульета
Наш космас
Музыка душы
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.