Гала-концерт LIDBEER-2017

Мероприятие уже прошло

Другие мероприятия того же жанра можно найти в категории Музыка.

"Вокальные сатиры" солист НАБТ Юрий Городецкий

КЗ Верхний город, г. Минск

22.11.2017

Шедевры мирового органного искусства. И. Гефферт

Белорусская Государственная Филармония, …

22.11.2017

Важная информация  – здесь

Полный текст Публичного договора

Подробности о мероприятии

Гучныя хэдлайнеры і двайны фудкорт: фестываль LIDBEER загучыць 9 верасня!

Ліда

9 верасня

У прошлым годзе open-air LIDBEER-2016 стаў найбуйнейшым фестывалем краіны: у Лiду прыехалі больш за 100 000 гасцей з усёй Беларусі і суседніх краін, а выступы музыкаў гала-канцэрта пабачылі і пачулі каля 60 000 гледачоў. Гэтай восенню LIDBEER вяртаецца ў новым фармаце і адбудзецца ў сталіцы броварства — горадзе Лiдзе — 9 верасня. І як ужо стала добрай традыцыяй, фестываль здзіўляе гучнымі імёнамі: на галоўнай сцэне выступяць лепшыя сучасныя гурты Беларусі, Расіі і Украіны: «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», Lumen і «Океан Ельзи»!

LIDBEER-2017: размаўляем па-беларуску

У 2017 годзе open-air LIDBEER загучыць на беларускай мове. Арганізатар фестывалю ААТ «Лідскае піва» — адзін з буйнейшых бровараў краіны, які з 1876 года дзейнічае безперапынна, цешыць спажыўцоў высокаякаснымі і разнастайнымі гатункамi піва і безалкагольнымі напіткамі. У 2016 годзе кампанія «Лідскае піва» ажыццявіла рэбрэндінг флагманскай лінейкі піва «Лідскае» і пачала камунікаваць са сваімі спажыўцамі на беларускай мове. Фестываль LIDBEER таксама падтрымае гэтую ініцыятыву: будзе выпушчана адпаведная атрыбутыка, і камунікацыя з гасцямі будзе весціся па-беларуску.

Інтэрактыўны фармат

Галоўная асаблівасць фестывалю — гэта інтэрактыў. Кожны жадаючы можа стаць удзельнікам найбуйнейшага open-air краіны. Для гэтага трэба запоўніць зваротную форму і адправіць заяўку на ўдзел у фестывалі. Калі вы робіце прыгожыя вырабы, гатуеце смачныя стравы, з лёгкасцю заваёўваеце ўвагу дарослых і дзяцей сваімі гульнямі альбо лічыце, што ваш гурт стане вядомым на ўвесь свет — LIDBEER-2017 чакае вас.

І добрая навіна для музыкаў вольнай сцэны: гурт, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае запрашэнне адкрыць галоўную сцэну LIDBEER-2018!

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца з 5 чэрвеня па 21 ліпеня 2017 года. Галасаванне за ўдзельнікаў пляцовак фудкорт, забавы і маркет будзе праходзіць з 22 ліпеня па 4 жніўня, а за музыкаў вольнай сцэны – з 22 ліпеня па 22 жніўня.

Фудкорт і іншыя фестывальныя зоны

У гэтым годзе фудкорт павялічыцца больш чым у два разы. Працаўнікоў на фудкорце таксама будзе больш. Такім чынам, хуткасць абслугоўвання павялічыцца. Выбар ежы будзе самы разнастайны: ад бургераў і шашлыкоў да дамашніх страў. Як і у мінулым годзе, піва можна будзе купіць як у асобных пуктах фудкорта, так і ў пунктах з ежай.

Санітарная зона таксама павялічыцца амаль у тры разы. Для гасцей фестывалю будзе працаваць вялікі кемпінг, на якім кожны жадаючы зможа застацца на начлег.

Арганізатары рыхтуюць яшчэ больш забаў: цікавы квэст па Лідзе і фестывальным актывацыям, дзіцячая пляцоўка, лунапарк, фотазоны, камандныя квізы, моўныя гульні і шмат іншых. А таксама бескаштоўна госці фестывалю змогуць наведаць самую старажытную дзеячую піўную вытворчасць у Беларусі — завод «Лідскае піва». У самым канцы вечара ўсіх гасцей чакае вялікі фейерверк, які адзначыць завяршэнне вялікага свята пад назвай LIDBEER-2017!

Вялікі гала-канцэрт за 10 рублёў

У гэтым годзе зона гала-канцэрта рэфармуецца ў камфортную пляцоўку з асобным фудкортам, продажам піва, цікавымі забавамі і вялікай санітарнай зонай. Гэта выклікана тым, што арганізатары фестывалю нададуць яшчэ больш увагі бяспецы і камфорту гасцей падчас гала-канцэрта, а таксама няўхільна будуць сачыць за якасцю паслуг іншых удзельнікаў фестывалю. LIDBEER-2017 імкнецца стаць адным з лепшых open-air у Беларусі і Еўропе, менавіта па гэтай прычыне ўсім арганізацыйным момантам надаецца вялікае значэнне.

Закрываць фестываль будуць гучныя музыкі — «Океан Ельзи», Lumen, «Крамбамбуля», «Петля Пристрастия»! Квіткі на пляцоўку гала-канцэрта, на якім госці мерапрыемства пачуюць неверагодныя выступы музыкаў, каштуюць 10 рублёў. Набыць іх без камісіі можна на сайце lidbeer.by.

«Петля Пристрастия»

За амаль 15 год існавання гэты гурт можна назваць тварам сучаснай беларускай рок-сцэны. Яны не баяцца эксперыментаў, гастралююць па ўсей Беларусі, Расiі і Украіне. Апошні студыйны дыск «Мода и облака» ў 2016 годзе быў названы лепшым альбомам года па версіі беларускай дзявятай музыкальнай прэміі парталу Experty.by. «Петля Пристрастия» таксама стаў гуртом года музыкальнай прэміі RockProfi 2017.

«Крамбамбуля»

Вяртання гэтага беларусскага гурта ўся краіна чакала 9 год. «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе як сайд-праект Лявона Вольскага. У запісах песень, а таксама выступах, прыймалі ўдзел Сяргей Міхалок, Аляксандр Куллінковіч i іншыя вядомыя музыкі. «Абсэнт», «Госцi», «Турысты» і іншыя песні ведае амаль кожны беларус. На ліку «Крамбамбулі» шэсць студыйных альбомаў, апошні з якiх выйшаў у 2015 годзе. На першы сольны канцэрт за 9 год у Мінску квіткі разляцеліся літаральна за некалькі дзён.

LUMEN

У наступным годзе гурт LUMEN будзе святкаваць 20-годдзе. За свой доўгі музычны шлях калектыў запісаў 8 студыйных альбомаў, а іх выступы пабачылі ва многіх краінах свету.LUMEN – жаданы гурт на любым фестывалі. Знакамітасць гурту прынесла песня«Сид и Нэнси», якая і сення застаецца візітнай карткай калектыву.

Океан Ельзи

Апагеем фестывалю LIDBEER стане выступ гурта «Океан Ельзи». Мільёны фанатаў па ўсяму свету аднагалосна заяўляюць: «Океан Ельзи» — лепшы гурт сучаснасці!» Кожны канцэрт Святаслава Вакарчука і гурта  — гэта сапраўдны перфоманс, харызма ў чыстым выглядзе, якая кожнага захапляе і натхняе. Любімыя хіты, шалёная энергетыка і яднанне ў адно цэлае — усё гэта на LIDBEER-2017!

LIDBEER-2017 чакае цябе! Будзе гучна!

Уваход на фестываль бескаштоўны.

Перад мерапрыемствам кошт квіткоў можа быць павялічаны.
 

Организатор: ООО «Артист ПРО»

Facebook