СПЕКТАКЛІ РТБД У АНЛАЙН-ФАРМАЦЕ – РАЗАМ Ў ЛЮБОЙ КРОПЦЫ СВЕТУ!

18.04.2022

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і білетны аператар Ticketpro запускаюць серыю паказаў анлайн-спектакляў. Спектакль-хіт “Шлюб з ветрам” ад рэжысёра Яўгена Карняга, пранізлівы “сон у дзвюх дзеях” “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” і народная трагедыя “Раскіданае гняздо” – знакавыя спектаклі РТБД можна убачыць не выходзячы з дому і ў любой кропцы свету.

 “Шлюб з ветрам” (запіс 2020 года). Песня ў адной дзеі

Рэжысёр-пастаноўшчык – Яўген Карняг
Мастак – Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава

Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.
Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.
Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль “Шлюб з ветрам” – гэта спроба ўз’яднання са сваімі каранямі.
Рэжысёр Яўген Карняг – знак якаснага візуальнага і сэнсавага эксперыменту. Кожны яго спектакль надзвычай дакладна трапляе ў самую балючую кропку сучаснага грамадства.

https://www.ticketpro.by/bilety-v-teatr/onlajn-spektakl-shlyub-z-vetram-19-aprelya-2022/

“Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” (запіс 2021 года). Сон у дзвюх дзеях

Cумесны праект Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў (Масква) і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

Рэжысёр-пастаноўшчык – Шаміль Дыйканбаеў (Кыргызстан)
Мастак – Алёна Ігруша
Капазітар – Канстанцін Яськоў
Мастак па святле – Мікалай Суркоў

Аляксандр пакутуе ад таго, што тата ніколі, ні разу не сказаў яму пра сваю любоў. Рэальныя жыццёвыя хваляванні пераносяцца ў дакучлівыя сны, у якіх ён сустракаецца з бацькам, каб – нарэшце! – даведацца пра яго пачуцці да сына.
“Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” – спектакль, дзе мяжа паміж жыццём і смерцю, сном і рэальнасцю сціраецца канчаткова.
Магчыма, гэта той спектакль, у якім сны, што датычацца мінулага, цяперашняга і будучага, нясуць у сабе столькі інфармацыі, што хопіць надоўга паразважаць і асэнсаваць уласныя думкі і адносіны паміж роднымі і блізкімі.

https://www.ticketpro.by/bilety-v-teatr/onlajn-spektakl-cx-shepat-syxodzyachyx-kroka-19-aprelya-2022/

 “Раскіданае гняздо” (запіс 2013 года). Народная трагедыя

Аўтар: Янка Купала
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык: Ігар Анісенка
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Балетмайстар: Вольга Скварцова

Сюжэт геніяльнай п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», напісанай у 1913 годзе, актуальны і ў нашы дні. Аказваецца, праблемы людзей зусім не памяняліся за сто гадоў. Яны аднолькава мараць аб лепшым жыцці, гэтак жа ў пошуках свайго месца пад небам, аднолькава гатовыя змагацца за сваю маёмасць і гэтак жа не падрыхтаваныя прыйсці да паразумення.
Назіраць за перыпетыямі жыцццёвай гісторыі і сумна, і страшна, бо такое можа здарыцца з кожным.

https://www.ticketpro.by/bilety-v-teatr/onlajn-spektakl-raskdanae-gnyazdo-19-aprelya-2022/

 

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі заўсёды побач са сваімі гледачамі. Мы рады бачыць вас і анлайн, і афлайн у нашай залі на Крапоткіна, 44.

Событие новости

Онлайн спектакль "Раскіданае гняздо"
Минск, Онлайн на сайте https:youtube.com
Онлайн спектакль "Ціхі шэпат сыходзячых крокаў"
Минск, Онлайн на сайте https:youtube.com
Онлайн спектакль "Шлюб з ветрам"
Минск, Онлайн на сайте https:youtube.com

Предстоящие события

Расширенный абонемент "Юни Минск"
Балет для детей "Петя и волк
Таямнiца чароўнага календара
Modern Culture View
Дорогая Памела
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.