ЮБІЛЕЙНЫ LIDBEER-2019: ІНТЭРАКТЫЎНЫ ФАРМАТ І ЭЛДЖЭЙ НА АДНОЙ СЦЭНЕ З ЧАЙФ

26.04.2019

За пяць гадоў LIDBEER стаў адной з самых чакаемых падзей года. 2019 год будзе юбілейным для фестывалю, таму open air здзівіць сваім маштабам. 7 верасня нас чакае рэкордны лайн-ап, у якім кожны знойдзе штосьці са свайго плэйліста. Будзе панк, танцавальны груў, рускі рэп і стары добры рок-н-рол. На сцэне гала-канцэрта выступяць сем гуртоў Yellow Arc 6, «Молчат дома», Akute, «Агонь», Элджэй. Хэдлайнеры LIDBEER-2019 – хіп-хоп-выканаўца Элджэй і культавыя рок-гурты «Сплін» і «ЧАЙФ».

LIDBEER па праву называюць самым маштабным фестывалем краіны: летась яго наведалі больш за 130 тысяч гасцей. Штогод людзі з усіх куткоў Беларусі прыязджаюць на фестываль, каб адчуць адзінства духу і ўнікальную атмасферу свабоды і прыязнасці. Гэта адзіны інтэрактыўны open air у краіне, дзе любы жадаючы можа прыняць удзел у арганізацыі.

Непаўторнасць LIDBEER у тым, што Ліда на цэлы дзень становіцца горадам-фестывалем, у якім кожны госць хоча быць карэнным жыхаром: ацаніць разнастайнасць фудкорта, паўдзельнічаць з сябрамі ў шматлікіх забавах і квэстах, на год наперад набрацца незабыўных эмоцый ад грандыёзных выступленняў топавых музыкантаў.

У пяты – юбілейны – год open air пройдзе з яшчэ большым размахам і разнастайнасцю праграмы. Арганізатары працягнуць працаваць над размяшчэннем пляцовак, каб зрабіць знаходжанне ў Лідзе запамінальным і камфортным.

Ствары свой фестываль!

Дзякуючы інтэрактыўнаму фармату кожны беларус зможа ператварыць LIDBEER у найлепшы фестываль менавіта для сябе. Усё, што трэба, – з пачатку чэрвеня аддаць свой голас на сайце lidbeer.by за самую «смачную» прапанову на фудкорце, за лепшых рамеснікаў, забавы і маладых музыкантаў.

Хварэем за сваіх!

Open air працягвае камунікаваць з гасцямі на роднай мове. Усе актыўнасці, сувеніры і атрыбутыка беларускамоўныя.

А на малой сцэне фестывалю традыцыйна выступаюць маладыя беларускія музыканты, выбраныя па выніках анлайн-галасавання на сайце lidbeer.by. Пераможца ж атрымае права адкрыць гала-канцэрт LIDBEER-2020.

Ліда – сталіца броварства!

Менавіта тут знаходзіцца адзін з найстарэйшых заводаў, гісторыя якога пачынаецца з 1876 года. Дзверы завода «Лідскае піва» круглы год адчынены для ўсіх, хто хоча даведацца пра сакрэты піваварэння. Гістарычная экскурсія з паглыбленнем у тэхналогіі вытворчасці піва вызывае агромністы ажыятаж у гасцей фестывалю і ў гэты дзень праходзіць бясплатна. 

Яшчэ больш музыкі!

LIDBEER славіцца сваёй драйвовай энергетыкай і вольнай атмасферай. Цэнтральнай пляцоўкай фестывалю з'яўляецца галоўная сцэна, дзе кожны год выступаюць папулярныя музыканты. 7 верасня на ёй традыцыйна выступяць гурты з Буларусі, Украіны і Расіі.

Yellow Arc 6

Адкрые гала-канцэрт малады поп-панк-гурт Yellow Arc 6 – пераможца галасавання малой сцэны сярод беларускіх выканаўцаў LIDBEER-2018. Музыканты з Мінска, якія паступова захопліваюць айчынную сцэну, у красавіку выпусцілі дэбютны EP «Feelings Don't Lie» на англійскай мове. Калектыў лічыцца адным з перпектыўных прадстаўнікоў беларускай альтэрнатыўнай музыкі.

Молчат Дома

Ад сінці-поп да нью-вэйв. Гурт «Молчат дома» зачароўвае брытанскіх крытыкаў і разрывае пост-панк-чарты. Калектыў актыўна гастралюе па Заходняй Еўропе з апошнім альбомам «Этажи». У гурта ўжо больш за 750 тысяч праглядаў на Youtube і два праданыя альбомы. Беларускія музыканты не раз выступалі на буйных фестывалях і рыхтуюцца здзівіць гасцей LIDBEER-2019.

Akute

Закрывае беларускі блок гурт Akute, які выконвае песні выключна на роднай мове. Сімвалічна, што музыканты выступяць на пятым LIDBEER са сваім пятым студыйным альбомам. У гэты раз артысты паэксперыментавалі з новым гучаннем для свайго рэпертуару. На фестывалі трэба чакаць выканання галоўных хітоў Akute і песень з іх новага рэліза.

Агонь

Украінскія поп-панкі «Агонь» вядомы шырокаму колу слухачоў як сузаснавальнікі і залаты склад гурта Quest Pistols. На іх рахунку два студыйныя альбомы і хіты цэлага пакалення «Белая стрекоза любви», «Я устал», «Ты так красива». Іх музыка не знаходзіцца ў межах пэўнага жанру, таму новы альбом «Закладка» ўзбударажыць слухачоў міксам агрэсіўнай поп-музыкі, рэпа і панка.

Элджэй

Музыкант упершыню выступіць на фестывалі на Беларусі – і менавіта хэдлайнерам на LIDBEER-2019! Элджэй уваходзіць у топ самых папулярных выканаўцаў рускага рэпа. Самы праслухваемы артыст на музычных сэрвісах 2018 года! Ён прыцягвае ўвагу на толькі сваёй музыкай, але і экстраардынарнай знешнасцю. На канцэртах Элджэя заўсёды творыцца сапраўднае шаленства, а яго сінглы  «Рваные джинсы» і «Розовое вино» доўгі час не сыходзілі з галоўных пазіцый чартаў.

Сплін

Хэдлайнеры гэтага года – піцерскія рокеры «Сплін», якія сёлета адзначаюць 25-годдзе. Яны першы рускі гурт, які сабраў 1 мільён праслухоўванняў на міжнародным музычным праекце  Last.fm. На канцэртах гурта заўсёды асаблівая атмасфера, а музыка пранікае ў самае сэрца. Музыканты чакаюць сустрэчы з гасцямі LIDBEER-2019, каб разам спець песні «Выхода нет», «Орбит», «Моё сердце», «Линия жизни», якія назаўсёды запісаны ў гісторыю рускага рока.

ЧАЙФ

Яшчэ адным хэдлайнерам фестывалю стануць прызнаныя легенды рускага року, якія адносяць сябе да «Пакалення Yesterday», – гурт ЧАЙФ. На песнях гурта вырасла ўжо некалькі пакаленняў, і да гэтага часу падлеткі ў пад’ездах гарлапаняць пад гітару «Ой-йо», мужчыны цалуюць дзяўчат пад «Поплачь о нём, пока он живой», турысты ля вогнішча цягнуць хорам «Не спеши ты нас хоронить». Сутнасць іх музыкі – у прастаце, ад якой ідзе сумленны драйв, і мелодыцы, якая рыфмуецца з рэальным жыццём. Новыя песні, перамяшаныя з безумоўнымі хітамі, гарантуюць выдатны кацэрт і самы аранжавы настрой. 

LIDBEER – зробім гучна!

Событие новости

Фестиваль "Lidbeer. Фестиваль хмеля, солода и воды...
Дворец Культуры

Предстоящие события

XXVIII Международный фестиваль искусств "Славянски...
Дельфинарий
Виктор КОРОЛЁВ с программой "Букет из белых роз"
Летний амфитеатр
Паўлінка
Здрасте, я тетка Чарли!...
Наверх