Запалкі

Места проведения:

Важная информация  – здесь

Полный текст Публичного договора

Подробности о мероприятии

Канстанцін Сцешык

Запалкі

драма

14+

Рэжысёр – Таццяна Ларына

Сцэнаграфія і касцюмы – Кацярына Шымановіч

Відэкантэнт – Арцемій Калінін

Музыка – Эрык Арлоў-Шымкус, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй

Пераклад – Марыя Пушкіна

Дзеянне спектакля «Запалкі» разгортваецца ў наш час вакол галоўнага героя і яго акружэння: сям’і, сяброў, выпадковай знаёмай з парка.

Толя гадуе маленькую дачку, расказвае ёй чароўныя казкі, спрабуе разабрацца з мінулым і перажыць смерць сябра. Сюжэт складаецца з простых, але вельмі нечаканых паваротаў, і паступова з такой звычайнай будзённасці паўстае містычная карціна чалавечага існавання.

Лёгкая іранічная мова спектакля сугучная мове пакалення, а сама гісторыя нагадвае гледачам пра тое, якім крохкім можа быць жыццё чалавека ў гэтым свеце.

У спектаклі занятыя: Іван Кушнярук, Крысціна Дробыш, Дзіяна Камінская, Кацярына Алейнікава, Марына Гардзіёнак, Павел Астравух, Дзмітрый Тумас, Вячаслаў Паўлюць, Уладзімір Рагаўцоў, Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Эрык Арлоў-Шымкус.

Facebook