БелДрымШоў

Важная информация  – здесь

Полный текст Публичного договора

Подробности о мероприятии

БелДрымШоў

 

18+

 

Аўтар – Віталь Каралёў

Рэжысёр-пастаноўшчык – Вольга Саратокіна

Мастак-сцэнограф – Сяргей Шабохін

Мастак па касцюмах – Жанна Гладко

Мастак па святле – Мікалай Суркоў

Музычнае афармленне – Ян Супаненка

Харэограф – Дзмітрый Залескі

Відэааператар – Кірыл Кулакоў

Працягласць – 1 г. 10 хв.

Прэм’ера – 11 ліпеня 2018 г.

 

Новы праект РТБД!

БелДрымШоу – гэта шоу пра беларускую мару.

Пра маладых і паспяховых, якія змаглі рэалізаваць свой патэнцыял.

Міфы і рэальнасць, інтрыгі і расследавання, навіны і адкрыцці, таямніцы і загадкі, дакладныя гісторыі нашых суайчыннікаў і мастацкая выдумка нашых рэдактараў. Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, мы не толькі раскажам, але і пакажам вам усю праўду пра герояў нашага часу.

Тэма нашай наступнай праграмы – эміграцыя. Герой шоу адпраўляецца ў свет за лепшым жыццём, сустракае каханне, пераадольвае перашкоды і ў фінале знаходзіць сябе.

А пра што марыце вы? Ці дастаткова вы адважныя, каб марыць? Ці дастаткова вы рашучыя, каб дзейнічаць? Любы жадаючы можа стаць гледачом шоу, варта толькі прыйсці на запіс праграмы ў нашу студыю. Калі вы самі ўжо блізкія да рэалізацыі сваёй мары, калі вас хвалюе тэма эміграцыі, то менавіта вы – наш герой і патэнцыйны ўдзельнік шоу. Чакаем вашых гісторый па адрасе beldreamshow@gmail.com

 

У ролях:

Арцём Курэнь

Мікалай Стонька

Дзмітрый Давідовіч

Андрэй Новік

Марына Здаранкова

Гражына Быкава

Марыя Пытровіч

Facebook