Сказка: "Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла"

Места проведения:

Важная информация  – здесь

Полный текст Публичного договора

Подробности о мероприятии

“Беларускія дзеці хочуць быць беларусамі – але дарослыя ім не даюць. Правакацыйны сюжэт новай дзіцячай казкі пра літару Ў”

 

“Як літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла” – новы тэатральны праект кампазітара, сцэнарыста і прадусара Рамана Арлова, вядомага па мюзікле «Чарадзей”, а таксама двух пяпярэдніх частках сагі пра прыгоды літары “Ў” – “Як літара Ў уратавала Каляды” і “Як літара Ў вясну гукала”.

 

У новай казцы фармат ФІЛАСОФСКАЙ  ПРЫТЧЫ, якую цікава было б глянуць і дарослым, даведзены амаль да абсалюту. Гэта фактычна і ёсць наша беларуская рэальнасць – сувязь дарослых беларусаў з роднай зямлёй, яе мовай, традыцыямі і культурай  перарваная. Менавіта таму бацькі не спяшаюцца аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы, беларускамоўныя групы ў садках. Хвілінку…нешта тут не так!!!!!! Ну канешне, а вы спыталі дзяцей????  “Яны яшчэ не разумеюць”, прадказальна буркнуць у адказ бацькі, -“што з гэтай вашай беларускай мовай і культурай дзеці ў дарослым жыцці толькі намучаюцца”.

Але не ведаюць “тутэйшыя” бацькі, што без нацыянальнай ідэнтычнасці не выжыць любому чалавеку ў сучасным свеце.

Спытайце ў дзяцей! І хай яны стануць беларусамі!

А дарослыя за непавагу да духаў сваёй зямлі атрымаюць бясконцую ЗІМУ, і ў прамым і ў філасофскім сэнсе гэтага слова.

 

Казку “Як літара Ў Ярылу-Сонца ў вырай выпраўляла” пакажуць 22 верасня, у суботу, 16-00,  Маладзёжны Тэатр Эстрады

 

Паказы  двух папярэдніх казак пра прыгоды Літары Ў і яе сяброў – “Як літара Ў уратавала Каляды” і “Як літара Ў вясну гукала” з поспехам прайшлі ў Мінску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі – Ашмянах, Гальшанах, Астраўцы.

 

“Нечакана мы зразумелі, што такога праекту папросту няма на рынку. І таму, пераадольваючы цяжкасці – адсутнасць фінансавання, негатыўныя водгукі крытыкаў ды іншыя – проста пачалі рабіць. І вось – ужо восем паказаў адбылося. Час рушыць далей і зрабіць паўнавартасную серыю - па адной казцы да кожнага сонцавароту” – распавядае аўтар праекта Раман Арлоў, які піша да цыкла казак музыку, тэксты і лібрэта. Рэжысёрам ды выканаўцай галоўнай ролі выступае Кацярына Поцюс. У файе, як і на пяпярэдніх казках, гледачы пабачаць аутэнтычныя народныя песні і танцы ад школы традыцыйнага мастацтва Вікторыі Міхна.

Усе дзеці атрымаюць салодкі пачастунак ад сталага партнёра праекта – кампаніі “Айс Кінг”.

 

Пра што ж новая казка? Пра тое, што здарылася з літарай Ў і яе сябрамі ўлетку і ўвосень.

Пасля таго, як злы чараўнік Зюзя быў пераможаны (сюжэт вясновай казкі “Як літара Ў вясну гукала”) урэшце надышла Вясна, а потым і Лета. Ярыла-Сонца саграваў зямлю, прырода і людзі песціліся ў цяпле і радасці.

Але разбэсціліся людзі, перасталі Ярылу паважаць, сталі ўдаваць, нібы Ярыла цяпер назаўсёды з імі, і нібы нават на службе ў іх.

Сталі нават казаць, што непатрэбен Ярыла, ды і навогул духі беларускай зямлі непатрэбныя, ды і сама Беларусь, з яе культурай, мовай і старадаўнімі звычаямі непатрэбная, а сонца і так свеціць і свяціць надалей будзе.

Спрабавала Літара “Ў” утрымаць людзей ад такой дурасці – але не паслухалі яе людзі. Больш за тое – сказалі, што Літары такой не ведаюць і ведаць не хочуць. Толькі беларускія дзеці ўсё зразумелі – але што ж яны, малыя, могуць зрабіць супраць дурасці дарослых??..

 

Аслабеў Ярыла ад такой хцівасці і дурасці людской. Разумная літара “Ў” вырашыла – каб не звёўся канчаткова Ярыла, трэба ратаваць яго. І выправіла Літара “Ў” Ярылу-Сонца ў Светлы Вырай, каб там ён вярнуў сваю сілу. А можа да гэтага часу людзі і адумаюцца…

Чакаем Вас з дзецьмі 22 верасня, у суботу, а 16-00, у Моладзевым Театры Эстрады.

Усім дзецям – салодкі пачастунак!

Facebook