Вельтмайстар-Акардэон

Места проведения:

Важная информация  – здесь

Полный текст Публичного договора

Подробности о мероприятии

Вельтмайстар акардэон (15+)

спектакль-канцэрт

Марк Мерман

Рэжысёр - Мікалай Пінігін

Мастак-сцэнограф - Барыс Герлаван

Мастак па касцюмах - Алёна Ігруша

Аранжыроўка музычных нумароў - Уладзімір Кур'ян

Стварэнне відэакантэнту - Сяргей Тарасюк

У спектаклі занятыя: Вікторыя Чаўлытка, Алена Сідарава, Марта Голубева, Ганна Хітрык, Зоя Белахвосцік, Юлія Шпілеўская, Віктар Манаеў, Ігар Сігоў, Валянціна Гарцуева, Святлана Анікей, Павел Харланчук-Южакоў, Аляксандр Казела, музыкі аркестру тэатра.

“Вельтмайстар-акардэон”: спектакль-канцэрт пра другую сусветную і не толькі.

У траўні 2015 года да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне тэатр падрыхтаваў праграму-канцэрт пад назвай “Другая сусветная” паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Памятная дата прайшла, але спектакль і пазней выявіўся надзвычай цікавым і актуальным. Гэта не проста расповед пра вайну, гэта яшчэ і гісторыя ў асобах пра тое, як хутка і драматычна сышла цэлая эпоха, як незваротна ляціць час і як цяжка бывае чалавеку ўхапіцца за яго. Мы хацелі б захаваць спектакль-канцэрт у рэпертуары тэатра пад новай назвай – “Вельтмайстар-акардэон” – у гонар адной з самых знакамітых і чулых песень М. Мермана.

У спектаклі гучаць арыгінальныя песні на словы Марка Мермана ў аранжыроўцы Уладзіміра Кур’яна і ў жывым музычным суправаджэнні аркестра тэатра. 

Спектакль ідзе 1 гадзіну 15 хвілін.

Facebook