Школа падаткаплацельшчыка

Места проведения:

Важная информация  – здесь

Полный текст Публичного договора

Подробности о мероприятии

ШКОЛА ПАДАТКАПЛАЦЕЛЬШЧЫКАЎ

 

Паводле п’есы Луі Вернэя і Жоржа Бэра

 

камедыя ў 3-х дзеях

Пераклад з французскай мовы — Андрэй Хадановіч

Рэжысёр-пастаноўшчык — Мікалай Пінігін

Сцэнаграфія — Руслан Вашкевіч

Касцюмы — Алена Ігруша

У спектаклі выкарыстаны цыганскі джаз 30-х Джанга Рэйнхарда

Спектакль ідзе 1 гадзіну 50 хвілін

Лёгкая, іранічная, не пазбаўленая лірызму французская камедыя са сцэны Купалаўскага тэатра распавядзе, як можна выжыць і разбагацець у самыя неспрыяльныя часы эканамічнага крызісу. Рэцэпт – просты: трэба абвясціць “вайну падаткам”, стварыць папулярную і прыбытковую школу, (якая б навучыла гэтай хітрай навуцы іншых), размясціць рэкламу на самой Эйфелевай вежы і, безумоўна, быць пры гэтым абаяльным, таленавітым і закаханым ва ўласную ветраную жонку авантурыстам.

П’еса, напісаная ў няпросты для французаў 1934 год, застаецца актуальнай для ўсіх і ва ўсе часы. Аказваецца пра грошы можна казаць са смехам!

У спектаклі занятыя:

Народныя артысты Беларусі Віктар Манаеў і Мікалай Кірычэнка, Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед і Ігар Сігоў, Кацярына Алейнікава, Валянціна Гарцуева, Павел Харланчук-Южакоў, Сяргей Чуб, Андрэй Дробыш, Іван Кушнярук, Алег Гарбуз,

Аляксандр Казела, Максім Карасцялёў, Ігар Пятроў, Сяргей Рудэня

Вікторыя Чаўлытка, Ганна Хітрык, Дзіяна Камінская,Таццяна Дзянісава,

Facebook