Концерт Ансамбля "Хорошки"

28.06.2021, 19:00
19,00 BYN

Купить билеты на Концерт Ансамбля "Хорошки"

Концерт перенесен на 28.06.2021г


Акадэмічны ансамбль “Харошкі”

з праграмай “Каханне спрадвеку”

28 чэрвеня

19:00

КЗ “Мінск” (малая зала)

Шаноўныя сябры! Акадэмічны ансамбль “Харошкі” сардэчна запрашае вас убачыць новую праграму “Каханне спрадвеку”. Унікальны камерны праект на аснове старажытнай беларускай музыкі, створаны сумесна з артыстамі беларускай оперы, напоўнены рамантыкай і тонкай пачуццёвасцю, падорыць вам сустрэчу з яркай эпохай барока!

У праграме прагучаць творы са сборніка музыкі “Полацкі сшытак” – каштоўнага дыямента нацыянальнай культурнай спадчыны. Знакаміты харэаграфічны спектакль ансамбля “Харошкі” “Па старонках Полацкага сшытка” ўваходзіць у “залаты фонд” калектыву і з’яўляецца адной з яго візітовак.

У “Каханні спрадвеку” ў цэнтры ўвагі - музыка і адзін з найпрыгажэйшых музычных інструментаў – жывы чалавечы голас. Вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад непаўторных старажытных канцонаў – мілагучных і напеўных, лірычных і гарэзлівых, напоўненых любоўю да жыцця і пяшчотай. Простыя, але адначасова такія вытанчаныя абароты старадаўняй беларускай мовы нікога не пакінуць абыякавым.

Разам з камерным аркестрам “Харошак” на сцэну выйдуць знакамітыя артысты Вялікага тэатра Беларусі – зоркі беларускай оперы Алена ЗОЛАВА (сапрана) і Юрый ГАРАДЗЕЦКІ (тэнар), бясконца захопленыя гэтым музычным матэрыялам. І, безумоўна, у праграме “Каханне спрадвеку” вы ўбачыце харэаграфічныя нумары – пад чароўную музыку шляхетныя дамы і кавалеры ствараюць на сцэне асобую атмасферу той далёкай эпохі. Аўтары ідэі – мастацкі кіраўнік “Беларускай капэлы”, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар СКАРАБАГАТАЎ і мастацкі кіраўнік акадэмічнага ансамбля “Харошкі”, народная артыстка Беларусі Валянціна ГАЯВАЯ.

Новая праграма ансамбля “Харошкі” “Каханне спрадвеку” абавязкова падорыць вам вялікае эстэтычнае задавальненне і асаблівы рамантычны настрой!

Рассадка в зале  организована строго по схеме с соблюдением всех требований, установленных санитарными нормами безопасности в условиях пандемии

Предстоящие события

Концерт сборного симфонического оркестра "Шедевры ...
Минск, КЗ "Минск"
Концерт-трибьют Queen
Минск, КЗ "Минск"
Литературно-музыкальный вечер "Чёрно-фиолетовый пи...
Минск, КЗ "Минск"
Концерт Заслуженного любительского коллектива Респ...
Минск, КЗ "Минск"
Юнона и Авось
Минск, КЗ "Минск"
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.