Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі

Купить билеты на Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі

ВЯЛІКІ СОЛЬНЫ КАНЦЭРТ

Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі

            У год гістарычнай памяці старэйшы прафесійны калектыў народнага танца краіны – Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі – чакае сваіх гледачоў на вялікім сольным канцэрце з праграмай “Вечны рух. Са скарбонкі беларускай народнай харэаграфіі”.

            26 мая 2022 года на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі артысты ансамбля звярнуцца да лепшых твораў свайго гістарычнага і фальклорнага рэпертуару. З крыніц гісторыі на гледачоў зірнуць этнічныя “Крывічы” і волаты - “Люцічы”, паганская “Весначуха” і рытмічная “Дайнова”, пранікнёны “Паланэз”, лепшыя ўзоры беларускай народнай харэаграфіі прадставяць “Вясковыя гульні”, “Бульба”, жартоўныя “Кадрылі на зэдліках”, артыстычная “Вечарына” і летуценныя “Арэлі”. Сёлета споўніцца 100 гадоў з дня ўтварэння СССР. Ансамбль адзначыць гэтую падзею прэм’ерай харэаграфічнай сюіты “Танцы народаў СНД”.

            Музычная палітра канцэрта прагучыць класічнай “Баханіянай”, лірычным вакальна-інструментальным трыа “Ой, рана на Івана”, жартоўнай “Пінскай флатыліяй” і беларускай полькай “Фенька”.

            Як і заўсёды, канцэртная праграма Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі будзе лірычнай і эпічнай, вясёлай і сумнай, нагадае гераічную гісторыю краіны і яе непаўторны нацыянальны каларыт.

            Канцэрт адбудзецца 26 мая 2022 года ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі. Пачатак а 19 гадзіне.

Предстоящие события

Государственный академический Сибирский русский на...
Минск, Белорусская государственная филармония
Группа “Three Sticks” : «Мир киномузыки»
Минск, Белорусская государственная филармония
ГАСО РБ "Классика для всех"
Минск, Белорусская государственная филармония
Международные вечера фортепианных дуэтов “Duettiss...
Минск, Белорусская государственная филармония
ГКО РБ "Классика - это классно"
Минск, Белорусская государственная филармония
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.