"Minsk Winter Jazz 2020: All That Jazz"

Живой звук
16.02.2020, 22:00
25,00 - 30,00 BYN

Купить билеты на "Minsk Winter Jazz 2020: All That Jazz"

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.

Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.

Дзень трэці: 16 лютага (нядзеля) - «All That Jazz»

а 11: 00 

Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей»

Музычная імпрэза, у якой прымуць удзел юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (MBE), тройчы лепшы вакаліст Вялікабрытаніі па версіі «Wire/Guardian Jazz Awards», уладальнік прэстыжных нацыянальных прэмій Вялікабрытаніі «London Jazz Awards» і «Jazz Vocalist of the Year» Клiўленд Уоткіс.

Уваход на канцэрт вольны.

Кожны жадаючы падчас усяга фэсту можа ахвяраваць грашовыя сродкі для  Міжнароднага дабрачыннага фонда дапамогі дзецям “ШАНС” праз USSD *222*8# для ўсiх мабiльных аператараў,  iншыя спосабы ахвяраванняў i  падрабязная iнфармацыя аб мэтах фонду на www.chance.by/

а 19:00 

Спасціжэнне джазавага свету не абмяжуецца вандроўкамі па калідорах часу і стылю. Фестываль падорыць прыхільнікам джаза выключную магчымасць – апынуцца ў сапраўднай творчай лабараторыі. Эксперыменты вядомага еўрапейскага трыа «Phronesis» зменяцца пошукамі айчынных джазавых выканаўцаў – Паўла Аракеляна (саксафон) і гурта «The Outsiders».

Пасля заключнага канцэрта фестывалю на сцэне ОК16 адбудзецца JAM SESSION! Запрашаем мінскіх джазмэнаў і гасцей сталіцы прыняць удзел! Музыкантаў просім зарэгістравацца па нумары тэлефона +375 29 3 210 610. Уваход вольны!

Аб удзельніках:

«Phronesis trio»

Іва Нім (фартэпіяна, Вялікабрытанія)

Джаспер Хёйбі (кантрабас, Данія)

Антон Эгер (барабаны, Швецыя)

Лаўрэаты найпрэстыжнага «London Jazz Award» і «Young Spirit Award», «Phronesis trio» пад кіраўніцтвам кантрабасіста Джаспера Хёйбі трывала завалодала сэрцамі слухачоў і заваявала рэпутацыю самага ўражальнага трыа на абшарах Еўропы.

http://www.phronesismusic.com/

Павел Аракелян & «The Outsiders»

Павел Аракелян (саксафон)

Дзмітрый Хаменка (клавішныя інструменты)

Людміла Крукоўская (бас-гiтара)

Аляксандр Сапега (барабаны)

Лідар калектыву Павел Аракелян неаднаразова прызнаваўся лепшым саксафаністам Беларусі. «The Outsiders» («Аутсайдэрс») з’яўляецца пераможцам Першага Міжнароднага конкурсу «Сядзіба джаз» і выконвае эклектычную аўтарскую музыку на мяжы стыляў. Крытыкі часта параўноўваюць выступленні Аутсайдэраў з сапраўдным тэатралізаваным шоу.

http://3sektar.by/fest2014/pavel-arakelyan-dzhaz-geta-svaboda.html

Творчая ініцыятыва Minsk Winter Jazz 2020 ажыццяўляецца ў партнёрстве з Праектам Еўрапейскага Саюза MOST, Амбасадай Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскім інстытутам у Мінску, Амбасадай Швецыі ў Мінску, кампаніяй «Рэгула», кампаніяй «Кравт», сумесным прадпрыемствам «Pernod Ricard Minsk».

Канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» выказвае падзяку аднадумцам і сябрам за веру ў музыку, разуменне ролі музычнай адукацыі для дзяцей і дарослых і патрэбы развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння.

Падрабязнасці пра фестываль шукайце на нашай афіцыйнай старонцы Instagram @minskwinterjazz

Предстоящие события

Три дня дождя
Минск, Фалькон Клуб
Концертная программа «Джаз, Весна, любовь» в испол...
Минск, Концертный зал Верхний город
Концерт сводного симфонического оркестра "Музыка м...
Минск, КЗ "Минск"
CherMen
Минск, Прайм Холл
концертная программа "Мистический перформанс "Ван...
Минск, Концертный зал Верхний город
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.