"Minsk Winter Jazz 2020: From Europe with Love"

Живой звук
15.02.2020, 22:00
25,00 - 30,00 BYN

Купить билеты на "Minsk Winter Jazz 2020: From Europe with Love"

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.

Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.

 

Другі дзень: 15 лютага (субота) - «From Europe with Love»

а 11.00.

Свае дзверы адкрые «Майстэрня вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам», у якой прымуць удзел юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), а таксама ўсе ахвотнікі джаза. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі!

http://artvocal.by/

 

а 19.00.

Маладыя, стыльныя, роспачна модныя еўрапейскія джазавыя музыканты – Венсан Перані (акардэон) з Францыі, гурт «Algorhythm» з Польшчы і Трыа Анатоля Тарана з Беларусі – будуць ствараць новую гукавую рэчаіснасць на шматстылістычнай аснове еўрапейскага джазу, прыцягваючы ў свае імправізацыі неабмежаваныя сродкі электроннай музыкі і нават пост-рока.

Аб удзельніках:

Амплітуда творчасці французскага віртуоза джаза Венсана Перані (Vincent Peirani, акардэон) пачынаецца з нестарэлай класікі і заканчваецца імпульсіўным рокам. Да сённяшняга дня харызматычны музыкант выступіў практычна на ўсіх джазавых фэстах і сыграў з дзясяткам самых знакамітых аркестраў. «Гэта будучая легенда!» - пішуць пра артыста музычныя крытыкі газеты «Süddeutsche Zeitung».

https://www.vincent-peirani.com

Трыа Анатоля Тарана

Анатоль Таран (баян)

Аганэс Аванесян (перкусія)

Аляксандр Ефiмаў (бас-гітара)

Трыа Анатоля Тарана – музычны праект з Беларусі, заснаваны «чэмпіёнам свету па ігры на баяне», лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў. У скарбонцы трыа - паспяховыя выступы ў Францыі, Швейцарыі і іншых краінах.

http://taran.by/ru/projects/anatolij-taran-trio.html

Гурт «Algorhythm»

Эміль Мішк (труба)

Пётр Чэцкі (тэнар саксафон)

Шыман Бурнас (фартэпіяна)

Славек Карызна (ударныя)

«Algorhythm» - адзін з самых заўважных і арыгінальных маладых гуртоў польскай джазавай сцэны, які аб'ядноўвае ў сваёй творчасці розныя музычныя стылі і разнастайныя канцэпцыі.

http://www.algorhythm.band/

Творчая ініцыятыва Minsk Winter Jazz 2020 ажыццяўляецца ў партнёрстве з Праектам Еўрапейскага Саюза MOST, Амбасадай Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскім інстытутам у Мінску, кампаніяй «Рэгула».

Канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» выказвае падзяку аднадумцам і сябрам за веру ў музыку, разуменне ролі музычнай адукацыі для дзяцей і дарослых і патрэбы развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння.

Предстоящие события

MACAN
Минск, Дворец спорта
Концертная программа "Музыка, согретая солнцем"
Минск, Концертный зал Верхний город
MACAN
Минск, Дворец спорта
Концерт "Музыка ритма"
Минск, Концертный зал Верхний город
Концерт Андрея Картавцева
Минск, ДК МТЗ
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.