Minsk Winter Jazz 2020: "My Jazzy Valentine"

Купить билеты на Minsk Winter Jazz 2020: "My Jazzy Valentine"
На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.
Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.
Дзень першы: 14 лютага (пятніца) - «My Jazzy Valentine»
а 19: 00
Нездарма канцэрт-адкрыццё прыпадае на самае рамантычнае свята – Дзень Святога Валянціна. Запрошаная зорка, спявак з Вялікабрытаніі, Кліўленд Уоткіс (Cleveland Watkiss) разам з улюбёнай беларусамі соул-групай «Dee Tree» прэзентуюць кампазіцыі, што з'явяцца плёнам іх творчага кантакту: у выкананні музыкантаў прагучаць неўміручыя джазавыя стандарты і ўласныя творы. Публіку таксама чакае сустрэча з самым вядомым джазавым калектывам, які крытыкі клічуць таксама «лепшым беларускім джазавым экспартам» – «Apple Tea». Выбітны гурт «пачастуе» гасцей фестывалю сваёй новай праграмай. У канцэрце прыме ўдзел Мінскі госпел Хор.
а 23: 00
Post-jazz night by Radio Plato
Музычную суполку чакае таксама afterparty разам з дыджэямі беларускай радыёстанцыі Radio Plato, якой хоць і споўніўся толькі год, але ўжо ўдалося захапіць увагу шматлікіх слухачоў сваім арыгінальным гучаннем. Дагэтуль яно складалася з «класічнай нятленкі і аўтэнтычнай world music, актуальнага індзі, рытмічных эдзітаў і густоўных беларускіх рэлізаў», а цяпер мы пачуем яго адаптацыю ў стылістычна разнастайнай прасторы джаза.
Аб удзельніках:
Cleveland Watkiss (Кліўленд Уоткіс) – кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (MBE), тройчы лепшы вакаліст Вялікабрытаніі па версіі «Wire/Guardian Jazz Awards», уладальнік прэстыжнай нацыянальнай прэміі «London Jazz Awards» (2010). У 2017 годзе на цырымоніі Парламенцкай прэміі «Jazz Awards» артыст атрымаў прэмію «Джазавы вакаліст года». На старце сваёй кар'еры спявак выступаў з такімі ўслаўленымі майстрамі, як Уінтан Марсаліс, Стыві Уандар, Джо Кокер, Арт Блэкі, Б'ёрк, Піт Таўншэнд, Боб Дылан, Касандра Уілсан, Эбі Лінкальн.
https://www.clevelandwatkiss.co.uk/
«Apple Tea» Jazz Band (гурт «Яблычны чай»)
Ігар Люты (саксафон)
Віталь Ямуцееў (саксафон)
Яўген Рышкевiч (гітара)
Канстанцін Гарачы (клавішныя інструменты)
Ігар Сацэвіч (бас-гітара)
Аляксандр Сапега (барабаны)
Гурт «Apple Tea» – візітная картка беларускага джазу. Асаблівасцю калектыву стала музыка лідара групы Ігара Сацэвіча, што ўключыла ў сябе элементы ўсіх сучасных джазавых стыляў. У 2012 годзе калектыў стаў уладальнікам Нацыянальнай музычнай прэміі Беларусі ў катэгорыі «Лепшы джаз-выканаўца».
https://be.wikipedia.org/wiki/Apple_Tea
«Dee Tree»
Валерыя Дэле (вакал)
Яўген Кунічкін (гітара)
Філіп Петчанка (бас-гітара)
Канстанцін Гарачы (клавішныя інструменты)
Юрый Звераў (ударныя)
Мінскі гурт «Dee Tree» - піянеры новага беларускага соўла (дэбютны альбом «All Is 111» убачыў свет у чэрвені 2019 года). Праект вырас з супольнага пазітыўнага баўлення часу пад назвай by soul fam. Музыканты сустракаліся, ігралі для душы і не думалі пра камерцыйны поспех. Але зусім хутка група знайшла нязменных прыхільнікаў і ўсё часцей стала выступаць перад шырокай публікай. Зараз «Dee Tree» - жаданы госць розных фэстаў.
Мінскі госпел Хор - гэта суполка таленавiтых аматарау i прафесiяналау под кiрауництвам Паула Шведава. Хор быу створаны у 2013 годзе, ставiць мэту знаемiць беларусау з афра-амерыканскай хрысцiянсеая музыкай, натхняць да лепшага жыцця i надзеi. Нягледзячы на многiя поспяхi музыкау (праекты з вядомымi артыстами, гастролi, аудыо запiсы i г. д.), хор адкрыты для выканауцау любога узроуня i з радасцю прыймае новых жадаючых спяваць.
Творчая ініцыятыва Minsk Winter Jazz 2020 ажыццяўляецца ў партнёрстве з Праектам Еўрапейскага Саюза MOST, Амбасадай Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскім інстытутам у Мінску, Амбасадай Швецыі ў Мінску, кампаніяй «Рэгула», кампаніяй «Кравт», сумесным прадпрыемствам «Pernod Ricard Minsk».
Канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» выказвае падзяку аднадумцам і сябрам за веру ў музыку, разуменне ролі музычнай адукацыі для дзяцей і дарослых і патрэбы развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння.
Падрабязнасці пра фестываль шукайце на нашай афіцыйнай старонцы Instagram @minskwinterjazz