Фестиваль Minsk Winter Jazz 2020

Живой звук
16.02.2020 - 17.02.2020
0,00 BYN

Купить билеты на Фестиваль Minsk Winter Jazz 2020

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза – Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.

            Гэты крос-культурны форум з удзелам лепшых джазавых музыкантаў з Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі, Францыі, Польшчы і Беларусі, стане магчымым дзякуючы падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскага інстытута ў Мінску, Амбасады Швецыі ў Мінску, Праекта Еўрапейскага саюза MOST,  кампаніі «Рэгула», кампаніі «Кравт», сумеснага прадпрыемства «Pernod Ricard Minsk».

Канцэрты адбудуцца ў Культурным Хабе ОК16 – пляцоўцы, якая славіцца сваёй вальналюбнай атмасферай і мае паўнапраўны статус адной з самых модных.

Дзень першы: 14 лютага (пятніца) - «My Jazzy Valentine»

а 19: 00

Нездарма канцэрт-адкрыццё прыпадае на самае рамантычнае свята – Дзень Святога Валянціна. Запрошаная зорка, спявак з Вялікабрытаніі, Кліўленд Уоткіс (Cleveland Watkiss) разам з улюбёнай беларусамі соул-групай «Dee Tree» прэзентуюць кампазіцыі, што з'явяцца плёнам іх творчага кантакту: у выкананні музыкантаў прагучаць неўміручыя джазавыя стандарты і ўласныя творы. Публіку таксама чакае сустрэча з самым вядомым джазавым калектывам, які крытыкі клічуць таксама «лепшым беларускім джазавым экспартам» – «Apple Tea». Выбітны гурт «пачастуе» гасцей фестывалю сваёй новай праграмай. У канцэрце прыме ўдзел Мінскі госпел Хор.

а 23: 00

Post-jazz night by Radio Plato

Музычную суполку чакае таксама afterparty разам з дыджэямі беларускай радыёстанцыі Radio Plato, якой хоць і споўніўся толькі год, але ўжо ўдалося захапіць увагу шматлікіх слухачоў сваім арыгінальным гучаннем. Дагэтуль яно складалася з «класічнай нятленкі і аўтэнтычнай world music, актуальнага індзі, рытмічных эдзітаў і густоўных беларускіх рэлізаў», а цяпер мы пачуем яго адаптацыю ў стылістычна разнастайнай прасторы джаза.

Другі дзень: 15 лютага (субота) - «From Europe with Love»

а 11.00.

Свае дзверы адкрые «Майстэрня вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам», у якой прымуць удзел Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнікІнэса Бадзяка), юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Мінскі госпел Хор, а таксама ўсе ахвотнікі джаза. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі!

а 19.00.

Маладыя, стыльныя, роспачна модныя еўрапейскія джазавыя музыканты – Венсан Перані (акардэон) з Францыі, гурт «Algorhythm» з Польшчы і Трыа Анатоля Тарана з Беларусі – будуць ствараць новую гукавую рэчаіснасць на шматстылістычнай аснове еўрапейскага джазу, прыцягваючы ў свае імправізацыі неабмежаваныя сродкі электроннай музыкі і нават пост-рока.

Дзень трэці: 16 лютага (нядзеля) - «All That Jazz»

а 11: 00 

Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей»

«Музычная імпрэза», у якой прымуць удзел юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (MBE), тройчы лепшы вакаліст Вялікабрытаніі па версіі «Wire/Guardian Jazz Awards», уладальнік прэстыжных нацыянальных прэмій Вялікабрытаніі «London Jazz Awards» і «Jazz Vocalist of the Year» Клiўленд Уоткіс.

Уваход на канцэрт вольны.

Кожны жадаючы падчас усяга фэсту можа ахвяраваць грашовыя сродкі для  Міжнароднага дабрачыннага фонда дапамогі дзецям “ШАНС” праз USSD *222*8# для ўсiх мабiльных аператараў,  iншыя спосабы ахвяраванняў i  падрабязная iнфармацыя аб мэтах фонду на www.chance.by/

а 19:00 

Спасціжэнне джазавага свету не абмяжуецца вандроўкамі па калідорах часу і стылю. Фестываль падорыць прыхільнікам джаза выключную магчымасць – апынуцца ў сапраўднай творчай лабараторыі. Эксперыменты вядомага еўрапейскага трыа «Phronesis» зменяцца пошукамі айчынных джазавых выканаўцаў – Паўла Аракеляна (саксафон) і гурта «The Outsiders».

Пасля заключнага канцэрта фестывалю на сцэне ОК16 адбудзецца JAM SESSION! Запрашаем мінскіх джазмэнаў і гасцей сталіцы прыняць удзел! Музыкантаў просім зарэгістравацца па нумары тэлефона +375 29 3 210 610. Уваход вольны!

Канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» выказвае падзяку рэкламнаму агенцтву «Медыя Альянс», аднадумцам і сябрам за веру ў музыку, разуменне ролі музычнай адукацыі для дзяцей і дарослых і патрэбы развіцця міжнароднага ўзаемадзеяння.

Падрабязнасці пра фестываль шукайце на нашай афіцыйнай старонцы Instagram @minskwinterjazz

 

Предстоящие события

MACAN
Минск, Дворец спорта
Концертная программа "Музыка, согретая солнцем"
Минск, Концертный зал Верхний город
MACAN
Минск, Дворец спорта
Концерт "Музыка ритма"
Минск, Концертный зал Верхний город
Концерт Андрея Картавцева
Минск, ДК МТЗ
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.