Концерт Группы Этно-трио "ТРОИЦА" - 20 лет

02.12.2019, 22:00
38,00 - 58,00 BYN

Купить билеты на Концерт Группы Этно-трио "ТРОИЦА" - 20 лет

Этна-трыа “Троіца” святкуе 20-годдзе. Пад іх танчыў Юрый Шаўчук, а Пітэр Гэбрыэл запрашаў на свае фестывалі!

Вялікі юбілейны канцэрт ужо 2 снежня ў мінскім Палацы прафсаюзаў

Этна-трыа “Троіца” святкуе 20-годдзе вялікім сольным канцэртам у Мінску.

Іван Кірчук, Юрый Паўлоўскі і Юрый Дзмітрыеў запрашаюць у чарговае магічнае падарожжа па беларускай спрадвечнай музыцы, якое немагчыма прапусціць! 2 снежня ў мінскім Палацы прафсаюзаў упершыню разам з “Троіцай” сыграюць і знакавыя беларускія музыкі, імёны якіх будуць раскрытыя трохі пазней.

Адзін з самых вядомых беларускіх гуртоў у свеце за дваццаць гадоў існавання сыграў на сотні вялікіх фестываляў ад Малайзіі да Чылі, на рахунку “Троіцы” і выступы на папулярнейшым у Еўропе SZIGET Festival, а таксама ўдзел у буйнейшым этна-фестывалі WOMAD, які ладзіць экс-удзельнік брытанскага гурта Genesis і прадзюсар этна-выканаўцаў Пітэр Гэбрыэл.

“На гэтым фэсце мы былі ў Чылі, Англіі, Маскве і Пяцігорску. Гэта найвышэйшыя world-music фестывалі, на якія трапіць вельмі складана. Гэта, напэўна, адно з самых прыемных дасягненняў за 20 гадоў існавання трыа”, — прыгадвае Іван Кірчук выступы на WOMAD.

Насамрэч гісторыя “Троіцы” налічвае больш за 20 гадоў. Збіраць фальклор, апрацоўваць і выкладаць яго Іван Кірчук пачаў яшчэ на пачатку 1980-х. Тады ж з выпускнікоў тагачаснай “Культасветвучэльні” быў створаны ансамбль “Дзіва”. Аднойчы ў сярэдзіне 1990-х музыкі Віталь Шкілёнак і Дзмітрый Лук’янчык прапанавалі Кірчуку запісаць сумесна народную песню, якая б добра лягла пад гітарны рыф. І пачалося…

“У мяне акурат была палеская песня “Трава, мая травушка”. Я і кажу: “Давайце паспрабуем!”, — прыгадвае Іван Кірчук першыя крокі “Троіцы”. — Песня вельмі ўдала лягла, і яны прапанавалі збірацца. І тут нас пачалі клікаць амбасады: амерыканская, індыйская… Пасля нас запрасіў Юрый Шаўчук сыграць на разагрэве DDT у Мінску і выступіць на піцерскім рок-фэсце, дзе ён танчыў пад “Яблынь мая”. Далей Стас Намін паклікаў у Маскву... За тры гады мы даволі добра пашумелі. Адно за адно і ўсё пайшло”.

Пасля з'яўлення першага альбома пад назвай “Троіца”, які выйшаў у Галандыі, склад гурта змяніўся. На змену Лук'янчыку і Шкілёнку ў 1999-м прыйшлі два Юрыя — Паўлоўскі і Дзмітрыеў. Мала, хто ведае, што тады трыа нават змяніла назву на “Этна”, але пад націскам прыхільнікаў перайменавалася ў “Этна-трыа Троіца”. З таго часу сённяшні калектыў і адлічвае свой пачатак. Таму менавіта сёлета адзначае 20-годдзе і запрашае ўсіх адсвяткаваць юбілей разам у Палацы культуры прафсаюзаў (Мінск, пр-т Незалежнасці, 25). Музыкі, а на рахунку “Троіцы” 7 альбомаў, абяцаюць самае лепшае і неспадзяваных гасцей, з якімі сыграюць вядомыя хіты. Квіткі ўжо ў продажы ва ўсіх касах і на сайтах білетных аператараў. Кошт: ад 28 рублёў.

Предстоящие события

MACAN
Минск, Дворец спорта
Концертная программа "Музыка, согретая солнцем"
Минск, Концертный зал Верхний город
MACAN
Минск, Дворец спорта
Концерт "Музыка ритма"
Минск, Концертный зал Верхний город
Концерт Андрея Картавцева
Минск, ДК МТЗ
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.