Спектакль "Азірніся ў гневе"

15.02.2021, 19:00
10,50 BYN

Купить билеты на Спектакль "Азірніся ў гневе"

"АЗІРНІСЯ Ў ГНЕВЕ"

паводле п’есы Джона Озбарна

Тэатр "На Балконе"

Упраўленне па справах культуры БДУ

"Адзін з нас - вар’ят. Адзін з нас нікчэмны, дурны і шалёны. Хто ж гэта? Гэта я? Хто з нас?...

Я вельмі рана дазнаўся, што такое быць у гневе.. Гнеў і бездапаможнасць. І я ніколі гэтага не забуду…"

Джон Джэймс Озбарн - ангельскі драматург сярэдзіны ХХ стагодзя напісаў п'есу "Look Back in Anger", якой пахіснуў тагачасныя погляды на тое, якім павінен быць тэатр.

-----

Мяне завуць Джон Джэймс Озбарн.

Я нарадзіўся 12 снежня 1929 года ў Англіі.

Я памёр 24 снежня 1994 года ў Англіі.

Калі мне было 27 гадоў, я напісаў п'есу, якая распачала рух "Раз'ятрнаныя маладыя людзі", ў Англіі.

"Азірніся ў гневе"

Горад у Сярэдняй Англіі. Мансарда ў кватэрцы жылога дома, якую здымае сям'я Портэраў - Джымі і Элісан. З імі жыве іх сябар Кліф.

Наш час.

-----

Гэтак распачынаецца спектакль Тэатра "На Балконе".

Пераклад Уладзь Лянкевіч, Андрэй Саўчанка, Аляксей Любчанка.

Рэжысёр Андрэй Саўчанка.

Акторы: Аляксей Любчанка, Яраслава Федчанка, Павел Міхаленя, Наста Караткевіч.

Тэксты песень: Аляксей Любчанка, Павел Міхаленя.

Натхніцелі музыкі Sleaford Mods.

Кампазітар Эрык Арлоў-Шымкус.

Сцэнаграфія Юрый Вінаградаў.

Афіша: Вольга Савіч.

Святло: Сяржук Голік.

Гук: Аляксандр Яцкевіч.

Гаспадыня Ірына Бародзіч.

 

Працягласць спектакля 2:30 з антрактам

Прэм'ера 2 снежня 2020

Предстоящие события

Апошні атракцыён
Опасные связи
Звездный час
Вечар
Пансион Бельведер
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.