Баладына

29.03.2021, 19:00
10,50 BYN

Купить билеты на Баладына

"БАЛАДЫНА"

Паводле драмы Юльюша Славацкага

Тэатр БДУ “На балконе”

Упраўленне па справах культуры БДУ

 Перліна польскага рамантызму…

•  “Баладына” была завершана ў снежні 1834 года, а выдадзена праз пяць гадоў у Парыжы. Драма паўстала ў эміграцыі падчас дыскусій пра прычыны нядаўняга разгрому лістападаўскага паўстання і дэбатаў аб агульнай гісторыі і будучым лёсе народа. Паэт злучыў у творы рэалізм і фантастыку, засяродзіўшыся на аналізе характараў і ўчынкаў герояў. Расказаная на фоне казачных падзей гісторыя пра дзвюх сясцёр – Баладыну і Аліну – стала вельмі папулярнай. Яна аказала вялікі ўплыў на нацыянальную культуру, а відовішчныя тэатральныя пастаноўкі натхнялі і захаплялі цэлыя пакаленні.

Сёстры Баладына і Аліна жывуць з маці ў беднай хаце ў лесе. Гаплана, каралева возера Гопла, закаханая ў Грабца – каханка Баладыны. З-за сваёй рэўнасці яна ўмешваецца ў чалавечыя справы і блытае лёсы герояў.

Аднойчы служка Гапланы Скерка прыводзіць у лясную хату багатага каралевіча Кіркора. Гаплана спадзяецца, што Кіркор закахаецца ў Баладыну – і тады Грабец застанецца ёй. Аднак воляю Скеркі каралевіч закахаўся ў абедзвюх сясцёр адразу. Каб вырашыць, чыім мужам стане Кіркор, дзяўчаты спаборнічаюць у зборы малін. Кіркор стане мужам той, якая першая назбірае поўны збан. Калі выяўляецца, што выйграла Аліна, Баладына забівае сястру...

Прага ўлады, павольнае ператварэнне ў сапраўднага злачынцу і зацятая барацьба дабра з ліхам з’яўляюцца асноўнымі матывамі трагедыі.

 

• Пераклад Лявона Баршчэўскага.

• Рэжысёр Андрэй Саўчанка.

• Акторы: Кацярына Сірыўля, Іван Патапаў, Андрэй Новік, Мікола Варабей, Алена Зуй-Вайцехоўская,  Аляксей Любчанка, Яраслава Федчанка, Аня Рудак, Павел Міхаленя.

• Кампазітар Канстанцін Яськоў.

• Сцэнаграфія Юрый Вінаградаў.

• Касцюмы Алеся Яфімік.

• Грым Марына Марцінчык.

• Харэаграфія Яўген Іваноў.

• Афіша Вольга Савіч.

• Дэкаратар Агапа Саўчанка.

• Святло Сяржук Голік.

• Гук Аляксандр Яцкевіч.

• Гаспадыня Ірына Бародзіч.

 

• Працягласць спектакля 2 гадзіны 10 хвілінаў з антрактам. Прэм'ера адбылася 5 снежня 2020 года.

Предстоящие события

Снежная королева
Шоу-программа «Ретро-вояж»
L`amour, l`amour - любовь, любовь
Смешанные чувства
А зоры тут ціхія
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.