Спектакль Блізкасць

Купить билеты на Спектакль Блізкасць

Мероприятие «Блізкасць» 16.04.2020 г. в Купаловском театре отменяется.

Возврат билетов до 25.04.2020 в кассе театра ул.Энгельса,7а с 10:00 до 20:00


Гастролі Даўгаўпілскага тэатра ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы

БЛІЗКАСЦЬ / INTIMACY

Філасофскія прыпавесці, расказаныя мовай цела      

Харэограф, аўтар ідэі: Ірына Савельева

Мастацкі кіраўнік і рэжысёр: Алег Шапашнікаў

Цела - самы прыгожы інструмент, якім валодае чалавек. Мова цела не мае патрэбы ў перакладзе. У цела ёсць свае гісторыі, створаныя ім самім і падгледжаныя ў жыцці, і менавіта яны будуць адкрыта расказаны гледачу мовай танца, пластыкі і аголенай цялеснай прыгажосці.

Спектакль -- гэта невялікія навелы пра людзей, пра іх пачуцці, таямніцы, узаемаадносіны. Гледача ахіне медытатыўная атмасфера з павольным рытмам, у якой моц розуму зробіцца залішняй, і з’явіцца асалода ад сузірання, ад лёту ў плыні свабодных асацыяцый, ад магчымасці адчуваць энергетычную і духоўную блізкасць з выканаўцамі і адно з адным.

Спектакль атрымаў высокія ацэнкі крытыкаў розных краін, а таксама быў прызнаны найлепшым спектаклем фестывалю “ М.art.кантакт-2018” (Магілёў) па выніках галасавання гледачоў.

16+

Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін

Прэм'ера: 28.03.2015.

Предстоящие события

Музыка душы. Роднае
Рамэо і Джульета
Наш космас
Музыка душы
Двор майго дзяцінства
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.