Калека з вострава Інішман

18+
13.03.2025, 19:00
38,50 - 44,50 BYN

Купить билеты на Калека з вострава Інішман

КАЛЕКА З ВОСТРАВА ІНІШМАН

 

Аўтар: Марцін МакДонах

Жанр: трагікамедыя ў дзвюх дзеях
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Працягласць: 3 г. з антрактам

Прэм’ера: 15 красавіка 2021г.
 

 

Сучасны ірландскі драматург Марцін МакДонах – гэта «сапраўдная сенсацыя тэатральнай Еўропы», «цуд сучаснай сцэны», «Таранціна ад тэатра». Менавіта так называюць яго самыя строгія крытыкі Старога і Новага свету.

 

"Калека з вострава Інішман" – першая п’еса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна.

Пра што гэта гісторыя ў рэжысёрскім прачытанні Аляксандра Гарцуева? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца.

Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з'яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе.

Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы...

 

Ролі выконваюць:

Калека Білі – Алесь Ніканенка

Кейт – заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева, Вераніка Буслаева

Эйлін – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Джоні Пустабрэх – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў, Сяргей Шымко

Бартлі – Арсеній Луцкі, Фёдар Пясецкі

Хэлен Чума – Юлія Лазоўская, Ганна Лебедзева

Малыш Бобі – Уладзіслаў Віленчыц, Максім Паніматчанка

Доктар – Андрэй Дабравольскі, Максім Карасцялёў

Мамаша – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, Ганна Анісенка

 

На V Міжнародным фестывалі Марціна МакДонаха ў Пермі (кастрычнік 2022 года) спектакль атрымаў гран-пры.

 

 

Возрастное ограничение: 18+

Предстоящие события

Махляры
Минск, ДК Профсоюзов
Тэсты для дарослых
Минск, ДК Ветеранов
І лісце вернецца да каранёў
Минск, Республиканский театр белорусской драматургии
Мария Меженная. Поэтическая программа "Ева и Лилит...
Минск, ДК Профсоюзов
Детская музыкальная сказка "Котовасия и Песостория...
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.