Спектакль Каханне, як мілітарызм

Купить билеты на Спектакль Каханне, як мілітарызм

Сообщаем вам об отмене следующих спектаклей:

 

01.04.2020 19:00 Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (16+)

02.04.2020 19:00 Людзі на балоце (16+)

03.04.2020 19:00 Зямля Эльзы (16+)

03.04.2020 19:00 Местачковае кабарэ (16+)

04.04.2020 19:00 Каханне як мілітарызм (16+)

04.04.2020 19:00 Рэвізор (16+)

05.04.2020 19:00 Пінская шляхта (12+)

05.04.2020 19:00 Першы (16+)

6.04.2020 19:00 Музычныя вечары ў Купалаўскім:Легенды Купалаўскага. Марыя Захарэвіч (12+)

07.04.2020 19:00 Юбілей ювеліра (16+)

08.04.2020 19:00 Талерантнасць (16+)

09.04.2020 19:00 ART (16+)

10.04.2020 19:00 Радзіва Прудок (16+)

10.04.2020 19:00 Чайка (16+)

 

Возврат билетов в кассе театра с 10:00 до 20:00

по адресу ул. Энгельса, 7а до 20 апреля 2020 г.

тел. 327 17 17, 327 42 37


 

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы рыхтуецца прэм’ера спектакля “Каханне як мілітарызм” па п’есе Пятра Гладзіліна ў пастаноўцы Дзмітрыя Цішко. 
Спектакль будзе ісці на Камернай сцэне – новай пляцоўцы тэатра, што адкрылася ў гэтым сезоне і была давераная маладым рэжысёрам, студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (курс Мікалая Пінігіна). 

У снежні 2015 года там адбылася прэм’ера “Антыгоны” па творы Жана Ануя ў пастаноўцы Мікалая Капульцэвіча. У сакавіку 2016 года на купалаўскіх афішах з’явіліся “Шабаны” па творы Альгерда Бахарэвіча ў пастаноўцы Алены Ганум. Цяпер Дзмітрый Цішко выбраў для сваёй дыпломнай працы п’есу расійскага драматурга Пятра Гладзіліна, напісаную першапачаткова як сцэнар, а затым адаптаваную для тэатра па просьбе Алега Табакова.

Героі п’есы “Каханне як мілітарызм” – прадстаўнікі трох пакаленняў адной сям’і, якім не жывецца мірна: бабуля ваюе з дзядулем, іх дочкі – з муж’ямі, а ўчучка з хлопцам. Гэта гісторыя пра бясконцае супрацьстаянне ў стасунках самых блізкіх людзей. Перад вачыма галоўнай гераіні Таццяны разгортваецца жорсткая “вайсковая кампанія”, дзе слова маюць самалёты, танкі, падводныя лодкі і караблі. Мовай камедыі спектакль спрабуе адказаць на пытанне: чаму людзі, створаныя для любові, не могуць жыць у згодзе?

– Мяркуючы па назве, спектакль павінен быць пра каханне, але ў гэтай гісторыі ўсе хочуць, каб кахалі толькі так, як кожнаму з герояў уяўляецца, – кажа рэжысёр Дзмітрый Цішко. – Бабуля імкнецца перарабіць “пад сябе” дзядулю, іх дзеці таксама ўвесь час высвятляюць адносіны, ваююць. Таму мне падаецца, што для гэтай п’есы прастора Камернай сцэны падыходзіць як мага лепш – мы быццам знаходзімся у бункеры. Але галоўнае, што мяне тут трывожыць, – дзіцёнак, а затым ужо дзяўчына Таццяна, якая ўсё гэта бачыць і таму пачынае ўспрымаць жыццё па-іншаму.

Пераклад п'есы на беларускую мову зрабіла Марына Казлоўская. Сцэнаграфію і касцюмы рыхтуюць маладыя мастакі, студэнты Барыса Герлавана Лідзія Малашэнка і Крысціна Пержукова. Музычным афармленнем займаецца Павел Захаранка. Мастацкі кіраўнік пастаноўкі – Мікалай Пінігін.

Предстоящие события

Музыка душы
Двор майго дзяцінства
Апошні атракцыён
Пісаравы імяніны
Паўлінка
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.