Ма-Сiн-Сiн
12+
Купить билеты на Ма-Сiн-Сiн
Улада Альхоўская
МА-СІН-СІН
Сцэнічнае чытанне п’есы
Праект Цэнтра беларускай драматургіі
Жанр: гісторыя аднаго сяброўства
Аўтар: Улада Альхоўская
Рэжысёр: Марыя Гуцава
Мова: беларуская
Гісторыя пра і для падлеткаў на сцэне РТБД! Запрашаем на сцэнічнае чытанне п’есы «Ма-Сін-Сін» Улады Альхоўскай – драмы для сямейнага прагляду, у якой уздымаюцца важныя тэмы, часам складаныя для абмеркавання. Гераіня сутыкаецца з паразуменнем, што адзнакі не галоўнае, адзінота пераадольваецца шчырасцю, а жыццё мае свой канец.
Рэальнасць Іры складаецца з урокаў – школа, танцы, спевы, заняткі на скрыпцы, замежным мовам, нават курсы па стварэнні мабільных прылад. Так было не заўсёды, аднак зараз дзяўчынка ўпэўнена: у жыцці ёсць адзіны правільны шлях – быць ідэальнай і заўсёды занятай. Хуліган Косця – процілегласць Іры, таму яна вырашае заняцца перавыхаваннем задзіры. Аднак з кожнай хвілінай становіцца зразумела: дапамога патрэбна зусім не Косце…
Улада Альхоўская – беларуская пісьменніца, драматург і сцэнарыст. Яе п'есы ўваходзілі ў лонг- і шорт-лісты міжнародных конкурсаў «Монадрама-2019», «Час драмы», «Зыходная падзея – XXI век», «ЛітаДрама», «Маленькая Рэмарка», «Вялікая Рэмарка», «Дзеючыя асобы» і іншых. У 2025 годзе за зборнік п’ес «Аватары тэатра» атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Лепшы драматургічны твор» .
Ролі выконваюць: Дар’я Лазарчык, Юлія Гружэўская, Павел Шыкуноў, Вераніка Буслаева, Павел Зароўскі, Валерыя Лялькова
Сцэнічнае чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Продолжительность: 1 час 10 минут без антракта
Возрастное ограничение: 12+
Возврат билетов производится в кассе театра по адресу: г. Минск, ул. Кропоткина, 44. Телефон кассы: (8017) 385 97 51. Возврат билетов осуществляется не менее, чем за 1 (один) календарный день до даты проведения мероприятия по графику работы кассы: Пн - Сб с 10-00 до 19-30 (перерывы: с 12-00 до 12-30, с 15-30 до 16-00). Возврат производится в размере не менее 75 (семидесяти пяти) процентов от стоимости билета. Сервисный сбор билетного оператора не возвращается, т.к. услуга по продаже билетов считается оказанной.
Расписание мероприятий
01.09.2026
19:00
