Мюзикл-притча "Ты и я"

Купить билеты на Мюзикл-притча "Ты и я"

Унікальны праект-шоў. Натхненнем для стварэння мюзікла стала самая вядомая карціна на тэму кахання Марка Шагала "Шпацыр", дзе ён ідзе па зямлі, а яна плыве ў аблоках. Мюзікл-прытча раскрывае тэму кахання, як галоўнага сэнсу жыцця, кахання стваральнай, вечнай любові. Галоўныя дзеючыя асобы ў мюзікле: Ён і Яна як сімвал мужчынскага і жаночага пачатку, Вечнасць, Iмгненне, Дзень і Ноч. Сюжэтная лінія спектакля пачынаецца з таго, што Ноч захацела выпрабаваць каханне, як звычайны чалавек. Яна ўмешваецца ў лёс чалавека. Маладому хлопцу прызначана сустрэць сваю каханую. А Ноч замяняе прызначаную лёсам дзяўчыну. Але прыручыць каханне Ночы не ўдаецца. Таму што нават звычайны чалавек валодае сілай, якая не даступная багам- сілай кахання. Людзям даступна вечнасць, таму што яны будуць зноў і зноў ўваскрасаць ў вачах сваіх дзяцей і ва ўсмешках дзяцей сваіх дзяцей. Філасофская тэма мюзікла раскрываецца ў пранікнёнай лірыцы, складаныя вакальныя партыі раскрываюць усю прыгажосць напісаных кампазітарам мелодый. А складаны харэаграфічны малюнак балета з'яўляецца дзеючай асобай, раскрываючэй сэнс пастаноўкі.

Вельмі арыгінальныя дэкарацыі, якія адлюстроўваюць святло. Белая вопратка персанажаў у стылі мадэрн дазваляе ім станавіцца своеасаблівым экранам для відэапраекцыі.

Предстоящие события

Гала - концерт "Открытие сезона"
Эстрадный мюзикл «Бурлеск»
Шоу-опера "Мухи-Цокотухи бал"
Мужской гараж
Комедия «Осторожно, кекс»
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.