Наш космас

12+

Купить билеты на Наш космас

Свет Мастака... Які ён? Як адбываецца нараджэнне карціны?  Што адбываецца у душы чалавека, здольнага на палатне перадаць той ці іншы момант жыцця? Якія думкі, падзеі, эмацыйныя ўзрушэнні могуць уплываць на яго?

Чым ахвяруе і праз што праходзіць Мастак з моманту напісання першага малюнка ў дзяцінстве да прызнанага  сусветнага шэдэўра, гледзячы на які звычайны чалавек пападае ў Космас...

На гэтыя і многія іншыя пытанні адказвае новы пластычны спектакль у пастаноўцы Д.Філіповіча.

Спектакль складаецца з 9 сцэн, дзеянні якіх пераплятаюцца паміж жыццём рэальным і жыццём унутраным, якія можна падзяліць на сон і яву.

Падзеі, якія адбываюцца на сцэне, суправаджае жывы акампанімент беларускіх народных песень і музыкі кампазітара Андрэя Цалко.

Гледача чакае дзіўнае знаёмства са сцэнамі, са светам выдатных беларускіх мастакоў! Усё гэта - наш Космас! Спектакль "Наш Космас"!

СЦЭНЫ:
1. "МАЙСТЭРНЯ МАСТАКА"
2. "ДАРОГА ДА ПАСТУПЛЕННЯ"
3. "МАСТАЦКАЯ ШКОЛА"
4. "БАЦЬКІ"
5. "АПОШНІ СЯМЕЙНЫ ФОТАЗДЫМАК"
6. "ПЕРШЫ ПАЦАЛУНАК"
7. "СТРАХ"
8. "НАРАДЖЭННЕ ШЭДЭЎРА"
9. "АЎКЦЫЁН"

Працягласць – 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.

Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык Данііл Філіповіч
Мастак-пастаноўшчык Аляксандр Камянец
Харэограф Вадзім Дубовік
Кампазітар Андрэй Цалко
Перакладчык Ксенія Даніленка

Предстоящие события

Паўлінка
Музыка душы
DONNA SOLA
Чакана гучна і да болю блізка
Музыка душы. Роднае
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.