Спектакль Пінская шляхта

Купить билеты на Спектакль Пінская шляхта

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч 
фарс-вадэвіль у адной дзеі 

Рэжысёр Мікалай Пінігін
Мастак-пастаноўшчык Вольга Мацкевіч
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Харэограф Людміла Фадзеева
Пластыка Павел Адамчыкаў
Тэксты песень Уладзімір Някляеў

Прэм'ера – 25 траўня 2008 года
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту

У глушы Пінскага павета пара дробных шляхцюкоў не дазваляюць дзецям ажаніцца і б’юцца за тое, хто з іх шляхціч, а хто мужык. Станавы прыстаў Кручкоў прыязджае іх судзіць і абірае ўсю мясцовую шляхту да ніткі, прызначаючы штрафы і тым, хто бачыў бойку, і тым, хто ня бачыў. І пакуль “найяснейшая карона” збірае судовыя падаткі і гразіцца катаргай за няўплату, над галовамі шляхцюкоў праплываюць цюкі з нарабаваным дабром. Сатыра на беларускую шляхту і царскіх чыноўнікаў праз паўтара века гучыць не менш пераканаўча, чым у XIXстагоддзі.

Спектакль ідзе на беларускай мове. У даты, пазначаныя ў рэпертуары, для гледачоў даступны сінхронны пераклад на англійскую або рускую мову. 
Наяўнасць паслугі і мову перакладу на кожны асобны паказ удакладняйце  на старонцы Афіша тэатра. Паслуга платная, аплата ажыццяўляецца перад пачаткам спектакля.

Прэміі і ўзнагароды: 
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2013) 
Прэмія імя І. Ушакова за найлепшую працу мастака-сцэнографа (Вольга Мацкевіч) 

Фестывалі: 
V Міжнародны моладзевы тэатральны форум (Магілёў, сакавік 2010) 
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама" (Мінск, кастрычнік 2009) 

 

Фото

Предстоящие события

Наш космас
Музыка душы
Двор майго дзяцінства
Апошні атракцыён
Пісаравы імяніны
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.