Прэм'ера "Гамлет"

16+

Купить билеты на Прэм'ера "Гамлет"

Уільям Шэкспір

Трагічная балада пра прынца Дацкага на 2-е дзеі
«Гамлет» актуальны заўсёды. Межы дабра і зла, барацьба за ўладу і філасофскія роздумы пра жыццё, чысціня і бруд пачуццяў... Самыя розныя тэмы гарманічна спалучаюцца ў самай вядомай п’есе Уільяма Шэкспір, якая больш за 400 год ставіцца на сцэнах усяго свету.

Неверагодна напружаная па сюжэце гісторыя пра маладога прынца Дацкага, які помсціць за смерць бацькі. Ён жадае справядлівасці – ад дзядзькі, сённяшняга караля Клаўдзія і ад маці Гертруды, якая стала жонкай Клаўдзія, праз два месяцы пасля забойства мужа. Спектакль задае пытанні, на якія гледачы могуць самі знайсці адказы. Ці сапраўды Гамлет кахае Афелію? Магчыма, здань бацькі прынца – толькі правакатар свайго сына? Гамлет сапраўды звар’яцеў ці з’яўляецца ўдалым маніпулятарам сітуацыі, каб паспяхова ажыццявіць план помсты?

Рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Бармак і артысты Коласаўскага тэатра па-свойму раскрываюць таямніцу Гамлета і прапануюць уласнае разуменне геніяльнай трагедыі, сённяшняе даследаванне сутнасці чалавека.

Працягласць спектакля 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам.

Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы, музычнае афармленне – Аляксандр БАРМАК, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
Пераклад на беларускую мову Юркі ГАЎРУКА.

 

Расписание мероприятий

Фото
Имя
Время проведения
Стоимость
Места проведений
Действие
Прэм'ера "Гамлет"

30.07.2024

19:00

22,50 - 22,50 BYN
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа

Предстоящие события

Нібыта хворы
Гісторыя кахання
Самая жаданая
Рок- н- ролл на закате
Трикстер клуб
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.