Спетакль Рэвізор

Купить билеты на Спетакль Рэвізор

Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы Марыус Яцоўскіс
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Пераклад з рускай мовы Марыя Пушкіна
Рэжысёр Дзмітрый Цішко

Прэм'ера – 27 студзеня 2018 г.
Працягласць – 2 гадзіны 35 хвілін з антрактам

Жыццё шараговага мястэчка развярэджана. Прайшла пагалоска, што ў раён кіруецца рэвізор са сталіцы, і намеры яго самыя сур’ёзныя. Чыноўнікі нярвуюцца, ікаюць і сутаргава пачынаюць прыкрываць свае злачынствы. Гараднічы шыхтуе ўсю вярхушку мясцовай улады. Апякун медыцынскіх устаноў штурхалямі выправаджвае хворых дадому, наглядчык вучылішчаў намаганнем волі падымае паказнікі, суддзю таксама ёсць чым заняцца – пытанне службовых крадзяжоў, нахабнага злоўжывання паўнамоцтвамі і хабарніцтва стаіць асабліва востра. Але ці атрымаецца ў гэтых махляроў выплысці?
Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага 
мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" ў трох намінацыях: "Найлепшы драматычны спектакль", "Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры драмы" (Мікалай Пінігін) і "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы" (Віктар Манаеў за роль Гараднічага).

Фото

Предстоящие события

Музыка душы
Двор майго дзяцінства
Апошні атракцыён
Пісаравы імяніны
Паўлінка
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.