Спектакль Школа падаткаплацельшчыкаў

Купить билеты на Спектакль Школа падаткаплацельшчыкаў

Луі Вернэй і Жорж Бэр 
камедыя ў 3-х дзеях 

Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія Руслан Вашкевіч
Касцюмы Алена Ігруша
Пераклад з французскай мовы Андрэй Хадановіч

Прэм'ера – 28 студзеня 2017 
Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін з двума антрактамі

Лёгкая, іранічная, не пазбаўленая лірызму французская камедыя са сцэны Купалаўскага тэатра распавядзе, як можна выжыць і разбагацець у самыя неспрыяльныя часы эканамічнага крызісу. Рэцэпт – просты: трэба абвясціць “вайну падаткам”, стварыць папулярную і прыбытковую школу, (якая б навучыла гэтай хітрай навуцы іншых), размясціць рэкламу на самой Эйфелевай вежы і, безумоўна, быць пры гэтым абаяльным, таленавітым і закаханым ва ўласную ветраную жонку авантурыстам. П’еса, напісаная ў няпросты для французаў 1934 год, застаецца актуальнай для ўсіх і ва ўсе часы. Аказваецца пра грошы можна казаць са смехам!

Фото

Предстоящие события

DONNA SOLA
Музыка душы
Казка аб мёртвай царэўне
Паўлінка
Апошні атракцыён
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.