Спектакль Сотнікаў
16+

Купить билеты на Спектакль Сотнікаў
Люты 1942-га. Беларусь. Вялікая Айчынная вайна.
Двое партызан – Барыс Сотнікаў і Мікалай Рыбак – па заданні камандзіра атрада ідуць шукаць правізіі ў бліжэйшыя вёскі. Пасля перастрэлкі з паліцаямі яны трапляюць у палон да фашыстаў.
Для хворага, параненага Сотнікава і больш прыстасаванага да жахлівай ваеннай рэальнасці Рыбака ўзнікае маральны выбар. Яны павінны скарыцца перад гітлераўскай машынай або годна змірыцца са смерцю і такім чынам атрымаць незалежнасць ад ворагаў? Вырашыць, ці жыццё каштоўнае само па сабе, ці ўчынкі і прынятыя вырашэнні вызначаюць яго каштоўнасць для сябе, для людзей навокал?
У бесчалавечных абставінах вайны адказаць на пытанне вымушаны не толькі байцы, абавязаныя прысягай перад Радзімай, але і простыя людзі – бацька чырвонаармейца, стараста вёскі Пятро, маці чацвярых дзетак Дзёмчыха, дзяўчынка Бася...
Возрастное ограничение: 16+
Расписание мероприятий

16.03.2025
18:00