Таямнiца чароўнага календара

6+

Купить билеты на Таямнiца чароўнага календара

"Таямніца чароўнага календара" – гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, самае галоўнае, цудам. Менавіта ў такое падарожжа РТБД прапануе адправіцца самым маленькім тэатралам і іх бацькам.

Героі спектакля – мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. Цяпер яны вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб'яўлена паляванне.

Таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне. Але ці ўсе гатовыя да Цуду? А што калі аб'яднаць намаганні і разам гэты Цуд стварыць?

У спектаклі незвычайная колькасць музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу. Стваральнікі спектакля гавораць пра вельмі важныя і патрэбныя рэчы на простай і зразумелай кожнаму дзіцяці мове.

Ролі выконваюць:

Парсючок Кнок – Сяргей Шымко, Арсеній Луцкі

Мальвіна – Вераніка Буслаева, Дар’я Лазарчык

Кот Васіль – Сцяпан Краўчук

Сабака Ануфрый – Алесь Ніканенка

Хлам – Максім Паніматчанка, Уладзіслаў Віленчыц


Продолжительность: 1 час 25 минут без антракта

Возрастное ограничение: 6+


Возврат билетов производится в кассе театра по адресу: г. Минск, ул. Кропоткина, 44. Телефон кассы: (8017) 385 97 51. Возврат билетов осуществляется не менее, чем за 1 (один) календарный день до даты проведения мероприятия по графику работы кассы: Пн - Сб с 10-00 до 19-30 (перерывы: с 12-00 до 12-30, с 15-30 до 16-00). Возврат производится в размере не менее 75 (семидесяти пяти) процентов от стоимости билета. Сервисный сбор билетного оператора не возвращается, т.к. услуга по продаже билетов считается оказанной.

Фото

Предстоящие события

Тэсты для дарослых
Вечар
Вось я і прыйшла!
Адамавы жарты
Хатыня
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.