Венскі баль з А1 у Купалаўскім

18+
Купить билеты на Венскі баль з А1 у Купалаўскім

Венскі баль з А1 у Купалаўскім

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» адбудзецца 14 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Баль задуманы як дабрачынны: 50 % атрыманых сродкаў будуць накіраваны на падтрымку работы грамадскага аб’яднання «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь», што дапамагае сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, знайсці новую сям’ю, а тым, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі сацыяльнага сіроцтва, – пераадолець складаныя жыццёвыя абставіны і захаваць родную сям’ю.

Госці мерапрыемства атрымаюць магчымасць усю ноч навылет танцаваць на балі пад суправаджэнне Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, паўдзельнічаць у салонных гульнях, паслухаць музычную праграму ў выкананні аркестра Купалаўскага тэатра. Таксама прадугледжаны напоі і фуршэтныя закускі.

Уладальнікі электронных білетаў могуць загадзя звярнуцца ў касы Купалаўскага тэатра з раздрукаваным экземплярам i пры жаданнi атрымаць спецыяльнае запрашэнне. Яно не з’яўляецца асобным квiтком на імпрэзу, а толькi падарункавым канвертам да яго. Пры ўваходзе ў тэатр у дзень балю госцi ўсё адно павiнны падцвердзiць наяўнасць электроннага бiлета. Падрабязную праграму мерапрыемства кожны ахвотны зможа атрымаць непасрэдна ў дзень балю.

На «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» гасцей чакаюць у строях, якія адпавядаюць зацверджанаму арганізатарамі дрэс-коду. Для дам гэта вячэрняя сукенка даўжынёй да падлогі (але не белая – у белым на балі маюць права прысутнічаць толькі дэбютанты); а для мужчын – Black tie. Збор гасцей пачнецца ўжо ў 20:00, а ўрачыстая цырымонія адкрыцця «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» прызначана на 22:00.

Яшчэ адна магчымасць убачыць падзеі «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» на ўласныя вочы – прамая трансляцыя, якая адбудзецца на платформе VOKA.

Предстоящие события

Мужчина в подарок
Дельфинарий
Ангелы Чарли 2D
Шоу "CELTICA"
КЗ "Минск"
Ревизор
Наверх