Спектакль Вешальнікі

Купить билеты на Спектакль Вешальнікі

Марцін МакДонах

ВЕШАЛЬНІКІ

чорная камедыя

16+

 

Рэжысёр – Віталь Краўчанка

Сцэнаграфія – Барыс Герлаван

Касцюмы – Валянціна Праўдзіна

Пераклад – Марыя Пушкіна

Плакат – Кацярына Сімановіч

 

1965 год. У невялічкім пабе на поўначы Англіі вешальнік Гары Уэйд штовечар налівае заўсёднікам піва, ён –  мясцовая знакамітасць. Найлепшым у сваёй прафесіі Гары ніколі не быў, але і нумар два гучыць някепска, тым больш і без гэтага можна лічыць сябе вышэйшым за іншых. Аднак як зменіць ягонае жыццё адмена смяротнага пакарання? Магчыма, гэта добрая нагода агучыць канчатковыя лічбы павешаных, перагледзець прыярытэты і пачаць жыць звычайным жыццём. А што калі раптоўна пачынаюць усплываць памылкі правасуддзя, знікае непаўнагадовая дачка, а злавесны наведнік паба недвухсэнсоўна намякае, што ведае пра гэта больш, чым варта было б?

Заснаваны на рэальных падзеях сюжэт увасабляецца ў найлепшых традыцыях чорнай камедыі, дзе ад гумару шыбеніка да гумару вешальніка адзін крок.

 

У спектаклі занятыя: Аляксандр Падабед, Ігар Сігоў, Ігар Дзянісаў, Аляксандр Казела, Сяргей Чуб, Зоя Белахвосцік, Юльяна Міхневіч, Крысціна Дробыш, Дзіяна Камінская,Алег Гарбуз, Аляксандр Зелянко, Антон Макуха, Ігар Пятроў, Дзмітрый Есяневіч, Мікалай Кучыц, Іван Кушнярук, Міхаіл Світа, Павел Паўлюць, Дзмітрый Тумас, Павел Астравух.

Предстоящие события

Апошні атракцыён
Пісаравы імяніны
Паўлінка
Музыка душы
DONNA SOLA
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.