Спектакль Ю

Купить билеты на Спектакль Ю

Ю (16+)

гастролі Магілёўскага драматычнага тэатра

 

рэжысёр-пастаноўшчык, харэограф

Міхаіл Лашыцкі

Музычнае суправаджэнне

Ансамбль класічнай і сучаснай музыкі "Экспромт-класіка": Людміла Барэйша (клавішы), Надзея Мілаванава (віяланчэль), Ала Мурзіна (скрыпка)

Асістэнт рэжысёра

Наталля Усціновіч

Аўтар п'есы

Оля Мухіна

 

“Хто з вас у тры гады ведаў літару “ю”?
Ніхто: вы і зараз яе дакладна не ведаеце.”
Венядзікт Ерафееў, “Масква-Петушкі”

Што такое “Ю”? - запытаеце вы. Гэта літара ў кірыліцы, 32-я па ліку. Паглядзіце, колькі цудоўных слоў з ёю: юнацтва, сюіта, юрок, лЮдзі,... а найперш – лЮбоў! Яшчэ па-ангельску “you” значыць “ты” (памятаеце песню “Only you”?). “Ю” - літара таямнічая і рамантычная, злёгку легкадумная і смешная, трохі сюррэалістычная.

А яшчэ “Ю” – гэта п’еса з карцінкамі, якую стварыла таленавіты і вядомы рускі драматург Вольга Мухіна. Сама яна кажа: “Пішу пра тое, што ведаю і люблю”. Яе п’еса – лёгкая, як воблака. Акварэльная, як летняе неба. Мілая і прастадушная, як дзіця. Пяшчотная, як пацалунак. Шчаслівая, як дзяцінства. У п’есе амаль няма сюжэта – больш пачуццяў і атмасферы. Яна падобна да песні або верша ў прозе. “Ю” нельга ахапіць розумам – можна толькі адчуць. Дзеянне адбываецца ў Маскве. Героі збіраюцца ў кватэры, п’юць гарбату ці каву (незнарок прыгадваеш Чэхава і Тувэ Янсан з яе мумітролямі) – альбо гарэлку. Іх кубкі маюць аранжавы ці чырвоны колер. Яны мараць, кахаюць, здраджваюць, раўнуюць, даруюць і развітваюцца. А за вакном – немаведама які год, лета без календара. Квітнее ліпа, паветра напоўнена водарам бэзу, лятаюць самалёты. Дзесьці далёка ідзе немаведама якая вайна, але сюды даходзіць толькі адзін фронт – атмасферны. І навокал каханне, ад якога ўсе крыху п’яныя і нехта гіне – амаль…

П’еса “Ю” – аб самым галоўным, чаго не выказаць аднымі толькі словамі. Лепш сыграць, праспяваць! Гэта і здзейсняць акцёры Магілёўскага драматычнага тэатра, якіх заразіў любоўю да “Ю” рэжысёр і мастак Міхаіл Лашыцкі. Спектакль напоўнены музыкай – не толькі ў пераносным сэнсе, але і прамым: на сцэне грае тэатральны ансамбль “Экспромт-класіка”.

Ролі выконваюць: Аляксей Цыбін, Яўгенія Белацаркоўская, Галіна Лабанок, Алена Крыванос, Дзмітрый Дудкевіч, Мікалай Раманоўскі, Данііл Самкнулаў, Чэслаў Вількін, Анжаліка Барчан, Марыя Рудакова, Уладзімір Пятровіч, Максім Чарнюк, Галіна Угначова, Аляксандр Палішчук

Фота - Юлія Пеплер, Вольга Каштанава

 

Прэм'ера – 30 ліпеня 2018 года

Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін

Предстоящие события

А зоры тут ціхія
Гісторыя шакаладнага дрэва
Веснавыя рамансы
Жаніцьба
Пісаравы імяніны
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.