Жаніцьба
12+

Купить билеты на Жаніцьба
«Жаніцьба» | Мікалай Гогаль
Надзвычайна неверагоднае здарэнне ў 2-х актах
Рэжысёр-пастаноўшчык: Данііл Філіповіч
Мастак-пастаноўшчык: Аляксандр Камянец
Пераклад: Ксенія Даніленка
Кампазітар: Марат Абрамян
Харэограф: Вадзім Дубовік
Дзеючыя асобы:
-
Агаф'я Ціханаўна: Маргарыта Гарбачова
-
Арына Панцілеймонаўна: Тамара Нікалаева-Апіёк, Тамара Міронава
-
Фёкла Іванаўна: Таіса Увядзенская
-
Падкалёсін: Ілля Крук
-
Качкароў: Міхаіл Світа
-
Дуняшка/Сцяпан: Святлана Гулевіч, Анастасія Варанкова
-
Доктар: Надзея Азаранка
-
Цень Жаніцьбы: Зінаіда Зубкова
-
Хор жаніхоў: Іван Аксенчык, Станіслаў Арцем’еў, Антон Нікішын, Артур Цыцура
У горадзе, да краёў запоўненым ільдом, ад дзікага холаду знікла каханне. А тым часам маладая дзяўчына марыць аб ім, яна хоча выйсці замуж, ёй тэрмінова патрэбен жаніх. Здаецца, што менавіта гэта напоўніць жыццё новым сэнсам і яркімі фарбамі.
Кожны герой спектакля знаходзіцца на сваёй уласнай планеце: фінансаў, будаўніцтва, вышэйшага саслоўя, замежных моў... Толькі ніхто з іх не задумваецца пра сапраўдныя пачуцці і каханне.
Яшчэ адной важнай тэмай з'яўляецца ўплыў нашага асяроддзя на думку і фарміраванне асобы. Каб палегчыць рашэнне сур'ёзных пытанняў, мы прапануем часцей прыслухоўвацца да свайго сэрца і інтуіцыі.
У спектаклі раскрываецца здольнасць рабіць іншы выбар, не задумваючыся пра наступствы.
Рэжысёр Данііл Філіповіч у чарговы раз спрабуе ў класічным тэксце выявіць новыя сучасныя сэнсы і гучанні, ператвараючы зусім простую гісторыю ў драматычны сюжэт, які паварочваецца трагедыяй для ўсіх герояў п'есы.
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Працягласць: 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам
Возрастное ограничение: 12+
Независимо от места приобретения билетов возврат производит организатор мероприятия - Национальный академический театр имени Янки Купалы (г. Минск, ул. Энгельса, 7). Подробная информация по возврату билетов по ссылке
Возврат билетов осуществляется:
- по обращению на эл. почту kupalabilet@mail.ru (к письму нужно прикрепить заявление)
- в кассе театра по адресу: г. Минск, ул. Энгельса, 7а, Телефон кассы:+375 (17) 367-17-17
Возврат билетов осуществляется не менее, чем за 1 (один) календарный день до даты проведения мероприятия в размере 75 (семидесяти пяти) процентов от стоимости билета. Сервисный сбор билетного оператора не возвращается, т.к. услуга по продаже билетов считается оказанной.
Фото
Расписание мероприятий

18.06.2025
19:00