І лісце вернецца да каранёў

18+

Купить билеты на І лісце вернецца да каранёў

Сцэнічнае чытанне п’есы ў рамках праекта Цэнтра беларускай драматургіі “Рэтраспектыва”

Юнацтва – яно такое: хочацца гуляць дый не слухаць старэйшых. Тусоўкі, сябры, каханне. Аднак дзе тая мяжа паміж “асалодамі маладосці” і “звярнуць не туды”? І ці мае жыццё сэнс без павагі да сям’і і сваіх каранёў? Асабліва, калі спрабуеш выбудаваць дыялог з самім сабой, навакольным светам і мінулым. Драматург прапануе калаж рэальных і ўяўных гісторый – аднак аднолькава важных.
 

Аўтар: Аляксандр Савуха

Рэжысёр: Марыя Гардзіенка

Пераклад: Вольга Кавалеўская

Працягласць: 1 г. без антракту

Мова: беларуская і руская

 

Аляксандр Савуха – беларускі драматург, п’есы якога траплялі ў шорт- і лонг-лісты розных драматургічных конкурсаў.  П’еса …І лісце вернецца да каранёў у 2018 годзе патрапіла ў шорт-ліст Конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі WriteBox”.

Чытанне адбудзецца ў межах праекта “РЭТРАСПЕКТЫВА”.

“Рэтраспектыва” – праект Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога адбудуцца чытанні п’ес 1990-х, 2000-х і 2010-х гадоў. Драматургі заўсёды прапаноўваюць актуальныя для свайго часу праблематыку, герояў і формы тэкстаў. Экспрэс- этраспектыва дазваляе ўбачыць як адрозненні, так і падабенства п’ес розных гадоў. На працягу некалькіх месяцаў са сцэны прагучаць тэксты Алены Паповай, Сяргея Гіргеля і Аляксандра Савухі.

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, “правобраз” спектакля. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

 

Возрастное ограничение: 18+

Предстоящие события

Тэсты для дарослых
Минск, ДК Ветеранов
Махляры
Минск, ДК Профсоюзов
Залатое сэрцайка
Альпійская балада
Калека з вострава Iнiшман
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.