Тэсты для дарослых
16+

Купить билеты на Тэсты для дарослых
Аўтар – Міра Гаўран
Жанр – камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка
Пераклад і музычнае афармленне – Святлана Навуменка
Сцэнограф і мастак па касцюмах – Юрый Саламонаў
Харэограф – Дзіяна Юрчанка
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Прэм’ера – 13 кастрычніка 2022 г.
Новая пастаноўка Святланы Навуменка “Тэсты для дарослых” паводле вядомай п’есы харвацкага драматурга Міра Гаўрана “Не да смеху” прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму — як захаваць каханне і павагу ў сям'і.
Падчас спектакля глядач стане ўдзельнікам першаснай тэрапіі, пройдзецца па папулярных псіхалагічных тэстах і адчуе сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.
“Тэсты для дарослых” — гэта прастора, дзе і акцёры, і гледачы змогуць быць сапраўднымі, не баяцца выходзіць за рамкі, а ў агульным патоку энергіі пражываць эмоцыі, якія ўзнікаюць тут і цяпер.
Калі вы гатовыя да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур'ёзную тэму адносін, запрашаем вас на “Тэсты для дарослых” у РТБД!
Ролі выконваюць:
Барыс – Андрэй Дабравольскі
Міа – Ганна Анісенка
Ніна – Наталля Халадовіч
Продолжительность: 1 час 40 минут без антракта
Возрастное ограничение: 16+
Возврат билетов производится в кассе театра по адресу: г. Минск, ул. Кропоткина, 44. Телефон кассы: (8017) 385 97 51. Возврат билетов осуществляется не менее, чем за 1 (один) календарный день до даты проведения мероприятия по графику работы кассы: Пн - Сб с 10-00 до 19-30 (перерывы: с 12-00 до 12-30, с 15-30 до 16-00). Возврат производится в размере не менее 75 (семидесяти пяти) процентов от стоимости билета. Сервисный сбор билетного оператора не возвращается, т.к. услуга по продаже билетов считается оказанной.
Фото
Расписание мероприятий

23.08.2025
19:00