Спектакль Баладына

22.02.2021, 19:00
10,50 BYN

Купить билеты на Спектакль Баладына

"БАЛАДЫНА"

Паводле драмы Юльюша Славацкага

Тэатр БДУ “На балконе”

упраўленне па справах культуры БДУ

 перліна польскага рамантызму

“Баладына” была завершана ў снежні 1834 года, а выдадзена праз пяць гадоў у Парыжы. Драма паўстала ў эміграцыі падчас дыскусій пра прычыны нядаўняга разгрому лістападаўскага паўстання і дэбатаў аб агульнай гісторыі і будучым лёсе народа. Паэт злучыў у творы рэалізм і фантастыку, засяродзіўшыся на аналізе характараў і ўчынкаў герояў. Расказаная на фоне казачных падзей гісторыя пра дзвюх сясцёр – Баладыну і Аліну – стала вельмі папулярнай. Яна аказала вялікі ўплыў на нацыянальную культуру, а відовішчныя тэатральныя пастаноўкі натхнялі і захаплялі цэлыя пакаленні.

Сёстры Баладына і Аліна жывуць з маці ў беднай хаце ў лесе. Гаплана, каралева возера Гопла, закаханая ў Грабца – каханка Баладыны. З-за сваёй рэўнасці яна ўмешваецца ў чалавечыя справы і блытае лёсы герояў.

Аднойчы служка Гапланы Скерка прыводзіць у лясную хату багатага каралевіча Кіркора. Гаплана спадзяецца, што Кіркор закахаецца ў Баладыну – і тады Грабец застанецца ёй. Аднак воляю Скеркі каралевіч закахаўся ў абедзвюх сясцёр адразу. Каб вырашыць, чыім мужам стане Кіркор, дзяўчаты спаборнічаюць у зборы малін. Кіркор стане мужам той, якая першая назбірае поўны збан. Калі выяўляецца, што выйграла Аліна, Баладына забівае сястру...

Прага ўлады, павольнае ператварэнне ў сапраўднага злачынцу і зацятая барацьба дабра з ліхам з’яўляюцца асноўнымі матывамі трагедыі.

Пераклад Лявона Баршчэўскага.

Рэжысёр Андрэй Саўчанка.

Акторы: Кацярына Сірыўля, Іван Патапаў, Андрэй Новік,

Мікола Варабей, Алена Зуй-Вайцехоўская,  Аляксей Любчанка, Яраслава Федчанка, Аня Рудак, Павел Міхаленя.

Кампазітар Канстанцін Яськоў.

Сцэнаграфія Юрый Вінаградаў.

Касцюмы Алеся Яфімік.

Грым Марына Марцінчык.

Харэаграфія Яўген Іваноў.

Афіша Вольга Савіч.

Дэкаратар Агапа Саўчанка.

Святло Сяржук Голік.

Гук Аляксандр Яцкевіч.

Гаспадыня Ірына Бародзіч.

 

Працягласць спектакля 2 гадзіны 10 хвілінаў з антрактам.

Прэм'ера адбылася 5 снежня 2020 года.

Предстоящие события

Собака на сене
Граф Люксембург
Последняя жертва
Музыка душы. Роднае
Адамавы жарты
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.