Спектакль Калядны вечар

Купить билеты на Спектакль Калядны вечар

У доме састарэлых рыхтуюцца сустракаць Каляды тры пажылыя жанчыны: Сцепаніда, якая знаходзіцца ў інвалідным крэсле, бо ногі ўжо не ходзяць; добразычлівая, рухавая яшчэ Стася; уладная Міхайлаўна – былы партыйны работнік.

У гэты час паспяховая, “дзелавая” дачка прывозіць сюды сваю матулю, Верачку, — сама збіраецца ў адпачынак на Мальдзівы, але турбуецца, як маці будзе адна зімаваць на хутары.

Паступова кожная з жанчын расказвае сваю гісторыю. І аказваецца, што “шчаслівыя тут свой век не дажываюць”. У кожнай свой лёс: Сцепаніда ахвяравала асабістым шчасцем дзеля пляменнікаў, Стася выгадавала чужых дзяцей і на страсць засталася адна, Міхайлаўна дзеля кар’еры і прэстыжу пазбавіла шчасця дачку.

У канцы п’есы Галіна, дачка Верачкі, у якой таксама вельмі драматычны лёс, зразумела, што “за ўсё ў жыцці трэба плаціць”: жанчына вярнулася і забрала маці. А насельніцы дома-інтэрната зноў застаюцца ўтрох – кожная са сваёй малітвай.

Спектакль аб адвечных маральных каштоўнасцях: адказнасці за свае ўчынкі, узаемаадносінах бацькоў і дзяцей, аб адзінокай старасці і “шкілетах”, якія ёсць у кожнай шафе.

Інфармацыя пра Народны тэатр г. Астравец

(сектар культуры Астравецкага райвыканкама)

Народны тэатр быў створаны як драматычны кружок у 1981 годзе ў горадзе Астравец. У 1983 годзе калектыву было прысвоена званне «народны», які ён з упэўненасцю пацвярджае і па гэты дзень.

За час існавання тэатра было пастаўлена больш за 50 пастановак. Любоў у 

гледача выклікае прафесійная гульня акцёраў, уменне дакладна перадаць думкі і характар свайго персанажа.

Калектыў вядзе актыўнае творчае жыццё, неаднаразова браў удзел у канцэртах і фэстах як раённага, так і абласнога маштабу. У 2019 годзе тэатр узяў удзел у III адкрытым рэгіянальным фэсце роставых лялек і лялечных тэатраў «Дасканалы свет казак» (г. Дзятлава) і быў адзначаны Дыпломам III ступені.

Спектакль "Калядны вечар" па п'есе былога галоўнага рэдактара газеты «Астравецкая праўда», уладальніцы журналісцкай прэміі "Залатое пяро", вядомай пісьменніцы Ніны Рыбік — адна з лепшых пастановак Народнага тэатра. Прэм'ера адбылася 11 студзеня 2013 года, і з той пары самадзейная трупа аб'ездзіла шмат якія гарады не толькі Беларусі, але і пабывала ў Расіі.

За 8 гадоў спектакль "Калядны вечар" быў паказаны на розных сцэнах больш за 20 разоў. Аўтар і выканаўца галоўнай ролі Ніна Рыбік у інтэрв'ю кажа, што п'еса нарадзілася пад уражаннем аповедаў старых, якія апынуліся пад наглядам чужых людзей у інтэрнацкай установе.

Свае спектаклі ў родным Астраўцы акцёры Народнага тэатра заўсёды робяць дабрачыннымі — усе сабраныя ў выніку паказаў сродкі накіроўваюцца на куплю патрэбных сродкаў і падарункаў для адзінокіх старых, якія знаходзяцца на сацыяльных койках у Міхалішскім раённым шпіталі.

 

Фото

Расписание мероприятий

Фото
Имя
Время проведения
Стоимость
Места проведений
Действие
Калядны вечар

08.10.2021

19:00

12,00 - 12,00 BYN
Республиканский театр белорусской драматургии

Предстоящие события

Адамавы жарты
Вар`ятка
Мудрамер
Цiхi шэпат сыходзячых крокаў
Кар"ера доктара Рауса
Наверх