Спектакль Кароль лір

Купить билеты на Спектакль Кароль лір

У. Шэкспір  трагедыя

Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы Кацярына Шымановіч
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Пераклад з англійскай мовы Юрка Гаўрук
Стварэнне плаката Уладзімір Цэслер

Прэм'ера – 26 снежня 2019 года
Працягласць – 2 гадзіны 40 хвілін з антрактам

Выхаваўшы трох дачок, кароль Брытаніі Лір робіць шыкоўны жэст: ён дзеліць дзяржаву на часткі і аддае карону. Стомлены і знясілены ўладар хоча дажыць свае дні ў любові. Але нашчадкі вырашаюць інакш. Новае пакаленне пераймае ўладу, адмаўляючыся ад роднага бацькі і старога караля. Цяпер ён выгнаннік у голым полі, дзе ад колішняй велічы засталіся адно цьмяныя ўспаміны. Паволі перад Лірам паўстае жудасная карціна чалавечага крывадушша і сквапнасці. 
П’есы Уільяма Шэкспіра – гэта ўніверсальная гісторыя, у якой больш пытанняў, чым адказаў. Рэжысёр Мікалай Пінігін спрабуе задаць гэтыя пытанні беларускай публіцы, прамаўляючы са сцэны словамі Юркі Гаўрука – славутага перакладчыка Шэкспіра. 
Самаўпэўненасць, прага спагады, віна, крыўда і мяжа вар’яцтва. Кароль Лір. Вось перад вамі чалавек, які ён ёсць.

Фото

Предстоящие события

Пісаравы імяніны
Музыка душы. Роднае
Чакана гучна і да болю блізка
Музыка душы
Двор майго дзяцінства
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.